Прэм'ер паскардзіўся, што ВНУ выпускаюць «сырых» інжынераў. Але і такіх спецыялістаў менш, чым трэба эканоміцы

Беларускія ВНУ рыхтуюць недастаткова інжынераў для эканомікі. А тыя, хто прыходзяць на прадпрыемствы, аказваюцца «сырымі» спецыялістамі, якіх трэба перавучваць, паскардзіўся прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка. 

22 каментарыя

— Аб’ём падрыхтоўкі інжынерных кадраў не адпавядае пакуль патрэбам эканомікі. Набор на тэхнічныя спецыяльнасці ніжэйшы за заказ арганізацый на падрыхтоўку такіх кадраў.

У 2023 годзе на інжынерныя спецыяльнасці залічана 16 з невялікім тысяч абітурыентаў, а ў год іх выпуску з ВНУ, у 2027 годзе, заказ ужо складае 21,5 тысячы чалавек. То-бок рэальны сектар можа недаатрымаць каля 5 тысяч маладых інжынераў, — заявіў Галоўчанка на нарадзе па падрыхтоўцы кваліфікаваных кадраў.

Паводле слоў прэм’ера, адная з прычын — састарэлая матэрыяльна-тэхнічная база. Таксама да ВНУ ёсць пытанні і адносна якасці падрыхтоўкі будучых інжынераў. 

— Пры наведванні прамысловых прадпрыемстваў я чуў нараканні на тое, што пасля ВНУ да іх прыходзяць, ну, калі можна так сказаць, «сырыя» спецыялісты, якія не валодаюць дастатковым аб’ёмам ведаў для самастойнай працы па тых тэхналогіях, якія прымяняюцца цяпер на вытворчасці. Іх даводзіцца, па сутнасці, давучваць або перавучваць ужо на дзейнай вытворчасці, — сказаў Галоўчанка.

Паводле яго слоў, у гэтым няма нічога дрэннага. Ніякая ВНУ не заменіць рэальнай вытворчасці.

— Але ў тым і задача, каб студэнт, які выпусціўся з ВНУ, змог хутка, у сціснутыя тэрміны адаптавацца пад рэальныя тэхналогіі, — удакладніў Галоўчанка. 

Таксама прэм’ер звярнуў увагу на праблему фізіка-матэматычнай адукацыі ў школах і каледжах. Паводле слоў Галоўчанкі, менш за 15% ад агульнай колькасці медалістаў-школьнікаў і выпускнікоў каледжаў з дыпломамі паступілі ў тэхнічныя ВНУ.

— Калі прааналізаваць увесь узровень ведаў, якія паступаюць на інжынерныя спецыяльнасці, то ў 2024 годзе сярэднія балы па профільных прадметах «матэматыка», «фізіка» цэнтралізаванага экзамену круцяцца ў раёне 50 з плюсам балаў, чаго відавочна недастаткова. Няма ведаў. Адсюль недаборы і невысокія прахадныя балы, — канстатаваў прэм’ер.

«Бюджэт» у БДУІР губляе прывабнасць. Заяў на 11% менш, чым летась
Па тэме
«Бюджэт» у БДУІР губляе прывабнасць. Заяў на 11% менш, чым летась
Мінадукацыі назвала самыя папулярныя спецыяльнасці ў ВНУ ў 2024. Адна з іх — у БДУІР
Па тэме
Мінадукацыі назвала самыя папулярныя спецыяльнасці ў ВНУ ў 2024. Адна з іх — у БДУІР

Читать на dev.by