Выкладчык атрымаў 2 гады турмы за «дыскрэдытацыю» Беларусі ў «Вікіпедыі»

37-гадовага жыхара Мінска асудзілі на 2 гады пазбаўлення волі і штраф у 300 базавых велічынь (12,6 тысячы рублёў) за публікацыі ў «Вікіпедыі» пра Беларусь.

2 каментарыя

Асуджаны — выкладчык адной з ВНУ краіны. Паводле звестак Генеральнай пракуратуры, з 2020 года ён выклаў на ўсеагульны агляд «25 тэкставых паведамленняў, якія змяшчаюць загадзя непраўдзівыя звесткі, у тым ліку пра гістарычныя факты і дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь, выбары Прэзідэнта і праведзеныя рэспубліканскія рэферэндумы, дзейнасць дзяржаўных органаў улады і ваенізаваных арганізацый, прававое становішча грамадзян».

Гэтым ён нібыта моцна нашкодзіў «дзяржаўным і грамадскім інтарэсам, тым самым дыскрэдытаваў Беларусь у інфармацыі, размешчанай у сетцы Інтэрнэт».

Мужчына цалкам прызнаў віну і заявіў, што дзейнічаў пад уплывам інфармацыі з «экстрэмісцкіх» рэсурсаў. Прысуд вынесены па артыкуле 369-1 Крымінальнага кодэкса. Ён яшчэ не ўступіў у сілу і можа быць аскарджаны.

«Мецэнат экстрэмізму і тэрарызму»: у СК распавялі, колькі і каму заданаціў сузаснавальнік Wargaming
Па тэме
«Мецэнат экстрэмізму і тэрарызму»: у СК распавялі, колькі і каму заданаціў сузаснавальнік Wargaming
Беларуска «угнала» сацсеткі ў ІТ-кампаніі — не задаволіў разлік
Па тэме
Беларуска «угнала» сацсеткі ў ІТ-кампаніі — не задаволіў разлік

Читать на dev.by