Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Прэзідэнт ЗША падпісаў указ пра абмежаванне амерыканскіх інвестыцый у ІТ-сектар Кітая

Джо Байдэн у сераду падпісаў указ, які прадугледжвае забарону на новыя інвестыцыі ЗША ў «адчувальныя» тэхналогіі ў Кітаі, напрыклад, камп’ютарныя чыпы, а ў некаторых ІТ-кірунках аб інвестыцыях трэба будзе апавяшчаць амерыканскія ўлады.

1 каментарый

Мінфін ЗША цяпер зможа забараняць або абмяжоўваць амерыканскія інвестыцыі ў Кітай у трох сферах: паўправаднікі і мікраэлектроніка, квантавыя тэхналогіі і сістэмы штучнага інтэлекту. Палажэнні ўказа будуць дапрацоўвацца, а набыць моц ён мае налета.

Указ закліканы гарантаваць, што амерыканскія грошы і веды не будуць выкарыстаныя Кітаем для стварэння тэхналогій, якія могуць спрыяць ваеннай мадэрнізацыі азіяцкай краіны і несці пагрозу нацыянальнай бяспецы ЗША.

Кітайскі бок у чацвер заявіў, што «глыбока заклапочаны» ўказам і пакідае за сабой права на меры ў адказ. У Мінгандлю Кітая заявілі, што ўказ закране дзейнасць і працэсы прыняцця рашэнняў яго прадпрыемстваў, а таксама падарве міжнародны эканамічны і гандлёвы парадак.

Кітай увёў новыя тэхналагічныя абмежаванні супраць ЗША — яны датычацца дронаў

Па тэме

Кіраўнікі амерыканскіх чыпмэйкераў абмеркавалі антыкітайскія санкцыі з уладамі

ЗША абмяжуюць доступ да амерыканскіх воблачных сэрвісаў для кітайскіх кампаній

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
0

Вот это круто - пусть в Европе размещают инвестиции