Прыгожын прызнаўся, што ён — стваральнік расійскай «фабрыкі троляў»

Яўген Прыгожын, заснавальнік ПВК Вагнера, заявіў, што з’яўляецца стваральнікам «Агенцтва інтэрнэт-даследаванняў», так званай «фабрыкі троляў».

1 каментарый

Ягоны адказ апублікавалі заходнія СМІ, уключна са Spiegel, La Monde, The Guardian. Прыгожына папрасілі пракаментаваць звесткі пра тое, ці займаўся ён фінансаваннем «Агенцтва». Той адказаў, што ніколі не быў «проста фінансістам» гэтага агенцтва. «Я яго прыдумаў, я яго стварыў, я ім кіраваў доўгі час. Створана яно было для абароны расійскай інфармацыйнай прасторы ад хамскай агрэсіўнай прапаганды антырасійскіх тэзісаў з боку Захаду», — заявіў Прыгожын.

Таксама ён пракаментаваў існаванне «Кіберфронту Z» — арганізацыі, якая стала дзейнічаць пасля пачатку вайны ва Украіне. Прыгожын заявіў, што сустракаўся з «групай блогераў-патрыётаў» і прапаноўваў ім дапамогу. «На жаль, яны адмовіліся, але так як я маю вольнае памяшканне побач з маім офісам, то я з задавальненнем бязвыплатна перадаў яго ім у якасці штаб-кватэры», — дадаў ён.

Спецпракурор ЗША Роберт Мюлер у 2018 годзе абвінаваціў «Агенцтва» ў стварэнні сфальшаваных акаўнтаў у сацсетках і распаўсюдзе праз іх прапаганды і дэзінфармацыі для маніпуляцыі грамадскай думкай у ЗША. Амерыканскія ўлады звязвалі арганізацыю з Прыгожыным. Тады ён заяўляў, што «ніяк не звязаны з дадзенай структурай». У верасні 2022 года Прыгожын прызнаў, што заснаваў у 2014 годзе групу, якая пасля атрымала назву ПВК Вагнера. Датуль ён таксама адмаўляў сваю датычнасць.

У Расіі вырасла колькасць ашуканцаў, якія прапаноўваюць рэгістрацыю ў чат-боце ChatGPT
Па тэме
У Расіі вырасла колькасць ашуканцаў, якія прапаноўваюць рэгістрацыю ў чат-боце ChatGPT
Раскамнагляд запусціў сістэму «Окулус», якая будзе шукаць забаронены кантэнт
Па тэме
Раскамнагляд запусціў сістэму «Окулус», якая будзе шукаць забаронены кантэнт
Tik Tok заблакаваў сетку акаўнтаў, якія распаўсюджвалі расійскую прапаганду
Па тэме
Tik Tok заблакаваў сетку акаўнтаў, якія распаўсюджвалі расійскую прапаганду

Читать на dev.by