Tik Tok заблакаваў сетку акаўнтаў, якія распаўсюджвалі расійскую прапаганду
Кампанія раскрыла і заблакавала сетку з 1682 акаўнтаў, якія распаўсюджвалі расійскую прапаганду пра вайну ва Украіне сярод еўрапейскіх карыстальнікаў.

Паводле даных TikTok, сетка працавала з Расіі і арыентавалася на карыстальнікаў Германіі, Італіі і Вялікабрытаніі. Акаўнты маскаваліся пад еўрапейскіх карыстальнікаў і распаўсюджвалі кантэнт на нямецкай, італьянскай і англійскай мовах. Для гэтых мэтаў выкарыстоўваліся праграмы сінтэзу маўлення. У сеткі было больш за 130 тысяч падпісчыкаў.
Таксама кампанія выявіла і закрыла сетку ў Грузіі, якая распаўсюджвала прапаганду на рускамоўных карыстальнікаў. Мэтавай аўдыторыяй сеткі былі жыхары Казахстана, Беларусі і Украіны. На 18 акаўнтаў былі падпісаныя 85 тысяч карыстальнікаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Хм, одна пропаганда блокирует другую пропаганду (я—не за ту, ни за другую).