Прыёр уводзіць гіганцкую камісію для тых, у каго на рахунках 50К+ долараў або еўра
Банку чымсьці замінаюць вялікія сумы на валютных рахунках?
Прыёрбанк ад 1 чэрвеня ўводзіць плату за абслугоўванне бягучых рахункаў (у тым ліку з выпускам карткі) з астаткамі 50 тыс. USD/EUR і большымі. Яна складзе 750 BYN на месяц.
Як будзе налічвацца камісія
Калі станам на апошні працоўны дзень месяца астатак на рахунку складае 50 тыс. USD/EUR і больш, то банк утрымлівае 750 BYN па курсе НБРБ.
Мінулага тыдня стала вядома, што ад 15 мая Прыёрбанк спыніць аперацыі па карэспандэнцкім рахунку ў амерыканскім Citibank NA. Банк рэкамендаваў кліентам выбраць са спіса іншы банк-карэспандэнт, а таксама разгледзець «магчымасць міжнародных плацяжоў па знешнегандлёвых кантрактах у іншых валютах». У некаторых айцішнікаў ужо праблемы з доларавымі пераказамі з ЗША.
Читать на dev.by