Продажы айфонаў у Кітаі абрынуліся на 30% у першы тыдзень года

Попыт на смартфоны Apple у першы тыдзень 2024 года ўпаў на 30% у параўнанні з аналагічным перыядам годам раней. Пра гэта піша Reuters са спасылкай на аналітыкаў Jefferies.

1 каментарыя

Несуцяшальныя лічбы кажуць пра рост канкурэнцыі з боку мясцовых брэндаў, напрыклад, Huawei, якая летам з вялікім поспехам запусціла лінейку Mate 60. У яе і іншых вытворцаў Android-смартфонаў продажы засталіся прыкладна на ўзроўні.

У Apple яны скараціліся, нягледзячы на вялікія зніжкі на шэраг мадэляў у найбуйнейшых кітайскіх анлайн-крамах — адная з іх прапаноўвала iPhone 15 Pro і Pro Max на 16% танней за звычайнае.

Для параўнання: за ўвесь 2023 год падзенне продажаў айфонаў на трэцім па велічыні рынку Apple складала ўсяго 3% да 2022-га. Доля Apple на рынку ў выніку скарацілася на 0,4%.

Эксперты Jefferies лічаць, што налета канкурэнцыя для Apple у Кітаі будзе толькі ўзмацняцца, а падзенне продажаў працягнецца і будзе выяўляцца двухзначнымі лічбамі. Huawei жа працягне нарошчваць рынкавую долю.

Apple страціла $170 млрд капіталізацыі ўсяго за некалькі дзён 2024 года — банкі двойчы за тыдзень панізілі рэйтынг акцый
Па тэме
Apple страціла $170 млрд капіталізацыі ўсяго за некалькі дзён 2024 года — банкі двойчы за тыдзень панізілі рэйтынг акцый
Apple переживает самое затяжное падение выручки за 22 года
По теме
Apple переживает самое затяжное падение выручки за 22 года

Читать на dev.by