Прафесар Стэнфарда: кампаніі, якія замяняюць людзей на АІ, у выніку прайграюць
Кампаніям, якія імкнуцца ўкараняць АІ, варта выкарыстоўваць тэхналогію ў дадатак і дапамогу людзям, а не цалкам замяняць іх. Такое меркаванне на форуме ў Давосе выказаў прафесар менеджменту і кіраўнік лабараторыі лічбавай эканомікі Эрык Брынальфсан.
Кампаніям, якія імкнуцца ўкараняць АІ, варта выкарыстоўваць тэхналогію ў дадатак і дапамогу людзям, а не цалкам замяняць іх. Такое меркаванне на форуме ў Давосе выказаў прафесар менеджменту і кіраўнік лабараторыі лічбавай эканомікі Эрык Брынальфсан.
Паводле яго слоў, самае разумнае для кампаній — гэта спалучаць чалавечы інтэлект са штучным, паколькі з аднымі задачамі лепш спраўляецца чалавек, а з іншымі — камп’ютар.
«Не трэба замяняць тую ці іншую задачу або прафесію цалкам, трэба выкарыстоўваць гэты інструмент, каб дапоўніць іх», — адзначыў Брынальфсан.
Напрыклад, яго лабараторыя даследавала прымяненне генератыўнага АІ у працы кол-цэнтраў. Ён на 14% павысіў прадукцыйнасць аператараў, павысіў задаволенасць кліентаў і знізіў цякучасць кадраў. Такім чынам, кампанія дазволіла людзям і АІ рабіць тое, што ў іх атрымліваецца добра, і ад гэтага выйгралі ўсе: і кліенты, і супрацоўнікі, і стэйкхолдары.
44% компаний будут заменять сотрудников на ИИ в 2024
Паводле некаторых апытаннях, у гэтым годзе звальняць у сувязі з укараненнем АІ збіраюцца 44% кампаній. Duolingo ўжо скараціў 10% падрадчыкаў, чыю працу можа рабіць тэхналогія, хоць кампанія кажа, што АІ не замяніў гэтых людзей цалкам. А ў Deloitte наадварот выкарыстоўваюць АІ, каб прадухіліць звальненні і вызначыць, як перавесці супрацоўнікаў на больш запатрабаваныя пазіцыі з улікам іх навыкаў.
«Вы можаце выкарыстоўваць гэтыя тэхналогіі як канкурэнтаў і паспрабаваць замяніць людзей — і вы прайграеце гэтую гонку. Або вы можаце выкарыстоўваць АІ у дадатак да людзей», — лічыць прафесар.
«Не будзе такога месца, дзе ўсё было б аўтаматызаванае. Мы далёкія ад такога свету. Мы жывем у свеце, у якім адныя задачы аўтаматызаваныя, другія дапоўненыя [АІ], а людзі па-ранейшаму важныя. Таму нам патрэбныя новыя камбінацыі. Кампаніі, якія змогуць зрабіць гэта эфектыўна, атрымаюць самы вялікі прырост прадукцыйнасці», — дадаў ён.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.