«Такі рэлакейт не патрэбны». Куды і як айцішнікам прапаноўваюць пераехаць у 2024

Ці закруцілі ІТ-кампаніі з беларускімі каранямі кранік рэлакейту ў 2023-2024? Паглядзелі, што паказаў наш вялікі рэсёрч, і спыталіся ў айцішнікаў.

45 каментарыяў

Як было ў 2023: падобна, опцый усё яшчэ ставала (пры жаданні)

Пік арганізаванай рэлакацыі ІТ-бізнэсаў з камандамі прыйшоўся на 2022. У 2023 хваля паступова вычэрпвалася на фоне крызісу ў ІТ і, верагодна, фактару «ўсе, хто хацеў, ужо з’ехалі».

Рэлакейт знікае. Айцішнікі пастарэлі. Вялікі рэсёрч ІТ у Беларусі і за мяжой
Па тэме
Рэлакейт знікае. Айцішнікі пастарэлі. Вялікі рэсёрч ІТ у Беларусі і за мяжой

Што праўда, наш вялікі рэсёрч (2567 анкет) паказаў, што з карпаратыўнымі рэлакейт-варыянтамі ў 2023 усё было не так дрэнна, як можна падумаць. Хоць і ў больш кропкавым фармаце.

Больш за палову ўдзельнікаў адзначылі, што іх кампаніі прапаноўвалі варыянты — наогул усім (18%) або асобным супрацоўнікам (26%), альбо як мінімум індывідуальна падтрымлівалі ахвотных пераехаць (19%).

Айцішнікаў, чые кампаніі ніколі не прапаноўвалі альбо адключылі опцыю рэлакейту, — крыху менш за палову (44%). 

Прыкметныя адрозненні рэлакейт-стратэгій у прадукце і аўтсорсе ў 2023.

Падобна, работнікам аўтсорсу было прасцей пераехаць з дапамогай кампаніі. Параўнальна нешматлікія (32%) адзначылі, што гэтая опцыя не была даступная ні ў якім выглядзе. У прадукце ж — амаль палова.

Аднак варта ўлічыць, што амаль увесь «зорны» прадукт вымыла з Беларусі яшчэ ў 2022, і ў адрозненне ад аўтсорс-кампаній такія офісы часта выязджалі цалкам. Верагодна, удзельнікі выбаркі-2023 часцей працуюць у ІТ-кампаніях, якія першапачаткова палічылі рэлакейт немэтазгодным, а таксама ў расійскім прадукце. 


Спыталі айцішнікаў пра ўмовы рэлакацыі ў іх ІТ-кампаніях проста цяпер. Вось якія варыянты даступныя:

Можна ў Балгарыю, Узбекістан, Казахстан, Кыргызстан, Мексіку, падтрымка — індывідуальная

— Працую ў беларускім офісе iTechArt. На дадзены момант для беларускага офіса афіцыйна даступныя для рэлакацыі Сафія, Ташкент, Алматы і Бішкек.

Яшчэ ёсць магчымасць рэлакейту ў Мехіка, але пра ўмовы пераезду ў гэтую лакацыі інфармацыі вельмі мала. Ведаю, што такая опцыя даступная для топ-менеджараў.

Рэлакацыя ў Літву і Польшчу цалкам закрытая ў сувязі з вялікай колькасцю супрацоўнікаў на бэнчы ў гэтых краінах і фокусам развіцця за кошт мясцовых ІТ-спецыялістаў.

Ёсць офіс у Славакіі, але пра яго нічога не вядома. Таксама ёсць юрыдычная асоба ў Грузіі, але, як я ведаю, пераезд туды магчымы пры пэўных умовы, у прыватнасці, трэба быць гатовым застацца ў кампаніі мінімум на два гады пасля пераезду.

Інфармацыі пра грашовыя бонусы пры рэлакацыі няма. У кампаніі такія фінансавыя пытанні вырашаюцца індывідуальна з кожным супрацоўнікам. Аналагічна вырашаецца пытанне павышэння заробку пасля пераезду.

Кампанія пры пераездзе дапамагае з афармленнем патрэбных дакументаў, ПМЖ/ДНЖ у новых лакацыях, для гэтага існуе асобная каманда.

Супрацоўнікі могуць рэлакавацца ў трох выпадках.

  • Калі ў цябе ўжо ёсць пазіцыя на праекце, заказчык гатовы да твайго пераезду і/або павышэння цэнніка на тваю пазіцыю.
  • Ты паспяхова прайшоў інтэрв’ю на пазіцыю з краіны, у якую едзеш, ёсць твая дата старту на праекце, то-бок па прыездзе ты ўжо будзеш з праектам.
  • Ты запатрабаваны спецыяліст і цябе можна будзе хутка і лёгка прадаць.

З майго атачэння ніхто не з’язджае, усе з’ехалі ў 2021–2022 гадах. Асноўнымі напрамкамі былі Польшча і Літва, але туды цяпер не патрапіць. Хтосьці пераязджае ва Узбекістан на пару гадоў дзеля праектаў і новага досведу ў жыцці. Але там вельмі маленькія офісы, таму ахвотных няшмат.

Асабіста я не разглядаю пераезду. На дадзены момант мне па фінансах нашмат выгадней заставацца ў Беларусі, чым пераязджаць. У гэтай кампаніі няма прыдатных мне краін для пераезду, акрамя Мексікі. Але з цяперашнім узроўнем злачыннасці я не хачу туды нават як турыст.

Можна куды заўгодна, але з даплатай максімум да $400 

— Працую ў беларускім офісе прадуктовай кампаніі са штатам каля 150 чалавек.

У нас няма як такой праграмы рэлакацыі, але кампанія нікога не абмяжоўвае ў плане пераезду. Можна з’ехаць куды хочаш. Пры рэлакацыі кампанія павысіць заробак, але няшмат — максімум на 200-400 долараў. Грошы рэлаканту будзе пералічваць юрыдычная асоба ў Дубаі. На гэтым усё. Ніякай аплаты транспартных выдаткаў або пражывання.

Пазіцыя кампаніі простая. Вы і так працуеце аддалена. А калі вам хочацца спазнаць любату жыцця дзесьці яшчэ і вы лічыце, што там вам будзе лепш, то няма праблем. Мы пералічваем грошы з Дубая, можам пералічваць больш у параўнанні з вашым бягучым заробкам праз спецыфіку лакацыі, камісіі за пераводы ды іншае. Але ніхто больш нічога не будзе аплачваць. Гэта бізнэс, а не райскі сад.

Супрацоўнікам такі рэлакейт не патрэбны. Усе разумеюць, што нават калі б паднялі заробак на 600 долараў, пераязджаць усё роўна не выгадна. Гэта можа быць апраўдана, калі, напрыклад, працаваць праз грузінскае ІП. А ў Еўропе ўсю даплату да заробку цэны з’ядуць хутка. 

Я ацэньваў варыянт пераезду ў Польшчу і працу праз інкубатар, а таксама рэлакейт у Іспанію па візе для лічбавых качэўнікаў. Гэта наймацнейшы даўнгрэйд ва ўсім, жыццё ў нуль. У Іспанію я нават ездзіў у разведку. Як курорт — добра, але жыць там — сумніўнае задавальненне.

У Польшчы таксама жыццё досыць дарагое. Пры заробку ў 3 тысячы долараў не менш за 600-800 будзе сыходзіць толькі на кватэру. Плюс іншыя нюансы, у прыватнасці, легалізацыя, вывучэнне мовы. Знаёмаму з Расіі адмовілі ў ДНЖ праз пагрозу нацыянальнай бяспецы. А навіны з польскім Santander (банк блакаваў беларусам анлайн-банкінг праз адсутнасць ДНЖ)? Такія рэчы не даюць ніякага пазітыву.

Можна ў Грузію і Польшчу, аплацяць толькі транспарт (але не для сям'і)

— Працую ў мінскім офісе буйной аўтсорсінгавай кампаніі з беларускімі каранямі.

Да мая гэтага года можна было пераязджаць, толькі калі рэлакацыю ўхваліць С-level. То-бок на рэлакацыю маглі прэтэндаваць толькі нейкія ключавыя супрацоўнікі. Але такіх амаль не засталося ў кампаніі. Асноўны масіў калег пераехаў раней.

А ад мая кампанія аднавіла для ўсіх рэлакацыйныя пакеты. За свой кошт кампанія пакрывае транспартныя выдаткі, але толькі на пераезд супрацоўніка. Калі супрацоўнік пераязджае з сям’ёй, то пакрывае выдаткі сам. Таксама кампанія «інфармацыйна» дапамагае з легалізацыяй. 

Пераехаць можна ў лакацыі, дзе адкрытыя офісы кампаніі, у прыватнасці, у Грузію або Польшчу. Заробку пры пераездзе не пераглядаюць. Толькі на наступным рэв’ю.


Калі працуеце ў кампаніі з беларускімі каранямі, раскажыце ў каментах, а як у вас і якія рэлакейт-варыянты маглі б вас зацікавіць.

«Стаміўся рассылаць рэзюмэ». Распрацоўшчык за год не знайшоў працы ў Польшчы — едзе назад
Па тэме
«Стаміўся рассылаць рэзюмэ». Распрацоўшчык за год не знайшоў працы ў Польшчы — едзе назад
«Палітычных» менш, сеньёраў — таксама. Як змяніўся рэлакант за тры гады
Па тэме
«Палітычных» менш, сеньёраў — таксама. Як змяніўся рэлакант за тры гады
Программист потерял работу в Германии — не может найти на те же деньги. «Рынок печальный»
По теме
Программист потерял работу в Германии — не может найти на те же деньги. «Рынок печальный»
Страна для пенсионеров или миллионеров? Беларус в Швейцарии рассказывает про цены, зарплаты и ИТ 
По теме
Страна для пенсионеров или миллионеров? Беларус в Швейцарии рассказывает про цены, зарплаты и ИТ
Дороже, чем в США, но безопаснее. Беларус-CTO рассказывает про миграцию и зарплаты в Канаде
По теме
Дороже, чем в США, но безопаснее. Беларус-CTO рассказывает про миграцию и зарплаты в Канаде

Читать на dev.by