Праграмаванне ўвайшло ў топ-5 сцэнараў выкарыстання генератыўнага ШІ. Год таму было на дне топ-50

Аналітыкі HBR апублікавалі спіс задач, для якіх людзі найчасцей выкарыстоўваюць генератыўны штучны інтэлект. Ён складзены на падставе абмеркаванняў у інтэрнэце, у тым ліку на форумах кшталту Reddit і Quora, а таксама матэрыялаў на тэму выкарыстання тэхналогіі. У гэтым годзе ў топ-100 з’явілася 38 новых сцэнараў выкарыстання і адбыліся значныя перастаноўкі.

Пакінуць каментарый

Усе сцэнары падзелены на шэсць груп: тэхпадтрымка і вырашэнне праблем, стварэнне і рэдагаванне кантэнту, асабістая і прафесійная падтрымка, навучанне, творчасць і адпачынак, а таксама даследаванні, аналітыка і прыняцце рашэнняў.

Так, калі яшчэ год таму напісанне кода займала 47 месца, то цяпер яно ўзнялося на 5 радок. Сцэнарый «паляпшэнне кода» падняўся з 19-га на 8-е месца.

Найпапулярнейшым спосабам выкарыстання генератыўнага ШІ стала тэрапія. Увогуле, першую тройку займаюць заняткі, што сведчаць пра імкненне карыстальнікаў да самарэалізацыі і развіцця: гэта таксама арганізацыя жыцця і пошук мэты. Яны адсунулі дзеянні, звязаныя са стварэннем кантэнту: генерацыя ідэй упала з 1 на 6 месца, а рэдагаванне тэксту — з 4 на 45 месца.

Поўная версія даклада даступная па спасылцы.

Microsoft: праз 5 гадоў 95% кода будзе пісаць ШІ
Па тэме
Microsoft: праз 5 гадоў 95% кода будзе пісаць ШІ
ChatGPT пераўзыходзіць тэрапеўтаў: АІ перамагае ў тэсце Цьюрынга для псіхатэрапіі
Па тэме
ChatGPT пераўзыходзіць тэрапеўтаў: АІ перамагае ў тэсце Цьюрынга для псіхатэрапіі

Читать на dev.by