Праграмістам у Расіі сталі плаціць менш за кур'ераў. Але ёсць нюанс

Апошнія некалькі гадоў заробкі ІТ-спецыялістаў у Расіі раслі неверагоднымі тэмпамі. Але як піша Cnews, у 2023 годзе ўсё змянілася, і цяпер развозіць ежу, пасылкі і тавары з інтэрнэт-крам больш выгадна, ніж пісаць праграмы.

15 каментарыяў

Паводле даных аднаго з найбуйнейшых расійскіх джаббордаў «Авіта праца», нават нягледзячы на велізарны дэфіцыт праграмістаў, па выніках восені 2023 года яны занялі толькі другое месца ў спісе самых запатрабаваных у краіне спецыялістаў. Першае месца ў рэйтынгу занялі работнікі службаў дастаўкі.

Больш за тое, яны абышлі праграмістаў па сярэднім заробку, прапанаваным пры працаўладкаванні. Суцяшае, што розніца пакуль не вельмі вялікая, на ўзроўні 3% — каля 69 тысяч RUB ($750) у кур’ераў і каля 67,2 тысячы RUB ($730) у праграмістаў. Між тым па сярэднім прапанаваным заробку і тых, і другіх абганяюць рабочыя, напрыклад, фрэзероўшчыкі, арматуршчыкі, слесары, бетоншчыкі. То-бок уладкавацца на завод больш выгадна, ніж пісаць і кампіляваць код.

Але і гэта яшчэ не ўсё. Паводле статыстыкі сэрвісу, колькасць адкрытых у Расіі вакансій праграмістаў па выніках восені вырасла ў 3,5 разы, то-бок без працы яны пакуль не застануцца. Але расійцам, здольным своечасова даставіць заказ на патрабаваны адрас, знайсці працу будзе нашмат прасцей: за той жа тэрмін колькасць адкрытых вакансій кур’ераў падскочыла ў 4,3 разу.

В России заявили о «жутком дефиците» айтишников
По теме
В России заявили о «жутком дефиците» айтишников

Зрэшты, прадстаўнікі «Авіта працы» ўдакладняюць, што ў даследаванні прааналізаваныя вакансіі для стажораў і спецыялістаў пачатковага ўзроўню — заробкавыя прапановы для больш кваліфікаваных спецыялістаў не ўлічаныя.

У Расіі таксама назіраецца запаволенне росту заробкаў праграмістаў і ў цэлым работнікаў ІТ-сферы. Пры канцы лістапада CNews са спасылкай на партал SuperJob пісаў, што па выніках няпоўнага 2023 года зафіксаваны 8,5%-ны рост заробкаў у ІТ на фоне 2022-га. Але яшчэ два гады таму заробкі тут раслі амаль у 3 разы хутчэй. Таксама аналітыкі SuperJob паведамілі CNews, што айцішнікі сталі зарабляць менш за кіроўцаў і фрэзероўшчыкаў, а ў некаторых гарадах памерамі заробкаў іх абганяюць дактары і менеджары па продажах.

Кур’еры ў Расіі цэняцца ў фінансавым плане вышэй, ніж веды расійскіх ІТ-студэнтаў. Прычым розніца ў заробках даволі сур’ёзная: паводле статыстыкі Збербанка, у верасні 2023 года разносчык заказаў мог атрымліваць у сярэднім 67 тысяч RUB, а студэнт-айцішнік, які працуе ў сваёй сферы — 47 тысяч RUB. Выключэнне пакуль складаюць спецыялісты па АІ, але і ім у заробкавым плане жывецца несалодка.

В России появилась супервостребованная ИТ-профессия, но работодатели не платят, сколько хочется
По теме
В России появилась супервостребованная ИТ-профессия, но работодатели не платят, сколько хочется
У Расіі рэкордна запаволіўся рост заробкаў праграмістаў
Па тэме
У Расіі рэкордна запаволіўся рост заробкаў праграмістаў
Расійскім ІТ-кампаніям раздалі льготныя крэдыты пад 3%. Але грошай няма — стаўку паднялі да 18,5%
Па тэме
Расійскім ІТ-кампаніям раздалі льготныя крэдыты пад 3%. Але грошай няма — стаўку паднялі да 18,5%

Читать на dev.by