Промпт-інжынер: прафесія, дзе не патрэбны айцішны бэкграўнд і можна атрымліваць да $335К на год

Каб мець высокааплатную працу ў ІТ, не абавязковая тэхнічная адукацыя або досвед: дзякуючы выбуховаму росту папулярнасці інструментаў на базе генератыўнага штучнага інтэлекту з’явілася прафесія, якая, як піша Bloomberg, дазваляе зарабляць да $335 000 на год.

3 каментарыя

Гаворка вядзецца пра промпт-інжынераў. Прафесія стала вельмі запатрабаванай на фоне распаўсюджвання чатботаў накшталт ChatGPT. Гэтыя людзі займаюцца напісаннем запытаў і пытанняў для АІ-чатботаў для тэсціравання і паляпшэння якасці іх адказаў.

Для працы патрэбная крэатыўнасць, уменне працаваць з мовай і аналітычнае мысленне. Але рэкруцёры адзначаюць, што хоць сфера адкрытая для ўсіх, самыя смачныя вакансіі ўсё ж патрабуюць больш тэхнічнага досведу і больш высокага ўзроўню адукацыі ў ІТ-кірунках.

Сумы ў дыяпазоне $175 000 — $335 000 на пасады «промпт-інжынера і бібліятэкара» прапануе, напрыклад, кампанія Anthropic са сферы бяспекі і даследаванняў АІ.

Праца палягае ў складанні «бібліятэкі высакаякасных промптаў або паслядоўнасцей промптаў для выканання розных задач і даступнай інструкцыі для дапамогі карыстальнікам у пошуку» патрэбнага ім запыту, а таксама ў складанні «набору туторыялаў і інтэрактыўных інструментаў» для навучання промпт-інжынірынгу кліентаў.

АІ пазбавіць працы да 300 млн супрацоўнікаў
Па тэме
АІ пазбавіць працы да 300 млн супрацоўнікаў

Anthropic кажа, што будзе асабліва радая людзям з базавымі навыкамі праграмавання і досведам узаемадзеяння з вялікімі моўнымі мадэлямі, але гатовая разглядаць і тых кандыдатаў, якія не адпавядаюць усім патрабаванням.

Пра важнасць такіх спецыялістаў раней казаў СЕО OpenAI Сэм Альтман.

Ніша промпт-інжынераў паступова пачынае напаўняцца. У мінулым чэрвені з’явілася пляцоўка PromptBase, дзе заказчыкі могуць наймаць такіх спецыялістаў або прадаваць свае промпты. Вакансіі ўжо публікуюць на LinkedIn.

«Заробкі стартуюць ад £40 тысяч, але ў нас ёсць суіскальнікі, якія хочуць ад £200,000 да £300,000 на год», — расказваюць у рэкрутынгавым агенцтве Hays, якое працуе ў Вялікабрытаніі і Ірландыі. Там адзначаюць, што суіскальнікі «экспертнага» ўзроўню могуць дыктаваць свае ўмовы.

Рынак расце хутка. Аднак некаторыя скептыкі сумняваюцца, што гарачая тэндэнцыя пратрымаецца доўга і прафесія ў цэлым вельмі перспектыўная.

Кампаніі сталі замяняць супрацоўнікаў на ChatGPT
Па тэме
Кампаніі сталі замяняць супрацоўнікаў на ChatGPT

Читать на dev.by