Прыбіральшчыкі Twitter зладзілі страйк
Прыбіральшчыкі штаб-кватэры Twitter у панядзелак зладзілі страйк: кампанія не дамовілася пра падаўжэнне дамовы з падрадчыкам Flagship, праз якога яны там працуюць, піша Insider.
Паводле інфармацыі прафсаюза Service Employees International Union (SEIU), які прадстаўляе інтарэсы супрацоўнікаў сферы, страйк пачаўся, а 6 гадзіне раніцы ля штаб-кватэры Twitter у Сан-Францыска. Дэманстранты трымалі плакаты з патрабаваннем справядлівасці і павагі да прафесіі.
Twitter разарваў дамову з Flagship — яна будзе дзейнічаць да 9 снежня. Новы падрадчык наймаць ранейшых прыбіральшчыкаў не будзе. Якая кампанія будзе займацца клінінгам пасля гэтай даты, невядома.
Паводле закону новыя падрадчыкі, якія надаюць такія паслугі, абавязаныя браць на працу супрацоўнікаў падрадчыкаў, з якімі скасавалі дагавор, на 90-дзённы тэрмін. У адваротным выпадку супрацоўнікам належыць кампенсацыя.
Доступ да будынка Twitter прыбіральшчыкам закрылі ў пятніцу, не папярэдзіўшы загадзя. Пра тое, што яны страцяць працу, ім стала вядома менш чым за тры тыдні да Каляд.
«У Twitter, здаецца, не разумеюць, як важна падтрымліваць чысціню ў доме і паважаць людзей, якія выносяць за вамі смецце», — адзначаюць мясцовыя прафсаюзы.
Читать на dev.by