За тры гады колькасць супрацоўнікаў у кампаніях ПВТ скарацілася амаль на 30%

Ад 2022 года колькасць спецыялістаў у кампаніях ПВТ скарацілася прыкладна на 30%. Пра гэта паведамляецца ў матэрыяле агенцтва AFP, які паказала нямецкае выданне.

17 каментарыяў

На бягучы момант у кампаніях ПВТ працуе 56 тысяч спецыялістаў. Яшчэ вясной 2022 года, паводле звестак dev.by, іх было больш за 78 тысяч.

У асобных кампаніях адток супрацоўнікаў прыкладна супастаўны (у адсотках) з адтокам спецыялістаў з ПВТ у сувязі з падзеямі апошніх 4 гадоў. Напрыклад, з 400 распрацоўшчыкаў кампаніі Qulix Systems за мяжу з’ехала каля 25%.

Між тым намеснік дырэктара ПВТ Кірыл Залескі сцвярджае, што год таму адток спецыялістаў з ПВТ прыпыніўся. Гэта ўскосна пацвярджаюць і даныя Белстата. У 2024 годзе ІТ-кампаніі ўпершыню за тры гады нанялі больш спецыялістаў, чым звольнілі.

Пры гэтым Парку, паводле слоў Залескага, удалося перафарматаваць геаграфію экспарту ІТ-паслуг.

Калі раней на заходнія краіны прыходзілася 85-90% экспарту ПВТ, то цяпер каля 60%. Пры гэтым доля краін СНД вырасла да 29-30%, доля азіяцкіх краін да 10%. Паводле слоў Залескага, «бізнэс падладжваецца і шукае новыя магчымасці ў іншых рэгіёнах, дзе працаваць у партнёрстве з Беларуссю не з’яўляецца праблемай».

У матэрыяле не прыводзяцца паказчыкі экспарту ПВТ за мінулы год. На сайце Парка апошнія даныя па вонкавым гандлі тычацца 2023 года. Тады гадавы экспарт склаў 1,8 млрд долараў — на 33% менш, чым у 2022.

У ПВТ 48 новых рэзідэнтаў, 15 — з замежным капіталам
Па тэме
У ПВТ 48 новых рэзідэнтаў, 15 — з замежным капіталам
Канчаткова. Падаходны падатак 13% для айцішнікаў ПВТ працягнулі да 2028 года
Па тэме
Канчаткова. Падаходны падатак 13% для айцішнікаў ПВТ працягнулі да 2028 года
Кампаніі ПВТ скарацілі адлічэнні падаткаў у бюджэт — упершыню за 5 гадоў
Па тэме
Кампаніі ПВТ скарацілі адлічэнні падаткаў у бюджэт — упершыню за 5 гадоў
Беларускі ІТ-экспарт упаў да мінімальнага за 5 гадоў
Па тэме
Беларускі ІТ-экспарт упаў да мінімальнага за 5 гадоў

Читать на dev.by