Пазасталым супрацоўнікам Twitter паабяцалі тлустыя пакеты акцый. Раней абяцалі больш не звальняць
Ва ўнутранай рассылцы ў панядзелак Ілан Маск паабяцаў супрацоўнікам, якія засталіся ў кампаніі пасля раптоўнага раўнда звальненняў на выходных, што 24 сакавіка іх чакаюць «вельмі значныя» пакеты акцый за прадукцыйнасць. Паведамленне трапіла ў распараджэнне The Verge.
Ва ўнутранай рассылцы ў панядзелак Ілан Маск паабяцаў супрацоўнікам, якія засталіся ў кампаніі пасля раптоўнага раўнда звальненняў на выходных, што 24 сакавіка іх чакаюць «вельмі значныя» пакеты акцый за прадукцыйнасць. Паведамленне трапіла ў распараджэнне The Verge.
Маск адзначыў, што ў кампаніі былі праведзеныя складаныя арганізацыйныя перамены, закліканыя павысіць якасць яе працы ў далейшым. Ён дадаў, што фідбэк збіралі з усёй кампаніі, і працаўнікі, якія захавалі свае месцы, высока цэняцца навакольнымі.
У суботу Twitter раптам звольніў каля 200 чалавек, уключна з менеджарамі па прадукце, дата-саентыстамі і інжынерамі. Сярод іх былі заўзятыя прыхільнікі «хардкорнага» рэжыму працы і «Twitter 2.0» — напрыклад, Эстэр Кроўфард, якая начавала ў спальным мяшку ў офісе на знак адданасці справе.
Маск паказаў канцэпцыю Twitter 2.0 — і зноў наймае
Пасля таго як Маск выкупіў Twitter, стала незразумела, што будзе з акцыйнымі бонусамі супрацоўнікаў. Раней прадпрымальнік казаў, што схема будзе накшталт той, што дзейнічае ў іншай яго прыватнай кампаніі, SpaceX — яе супрацоўнікам за добрую працу шчодра даюць акцыі, якія яны могуць прадаваць зацікаўленым інвестарам. З улікам вартага жалю стану фінансаў Twitter незразумела, наколькі прывабныя будуць акцыі сацсеткі ў найбліжэйшай будучыні.
Ад супрацоўнікаў хаваюць праўдзівы маштаб звальненняў. Мінулага тыдня Маск адключыў карпаратыўны Slack, а потым і Google Chat для працоўнай перапіскі. Супрацоўнікі лічаць, што так ён спрабуе спыніць абмеркаванне сітуацыі сярод калег. Ад моманту прыходу Маска штат Twitter паменшыўся ад 7500 да 2000 чалавек.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.