Гэта нейкая дрэнная відэагульня: кіраўнік Xbox раскрытыкаваў метасусвет Цукерберга

Кіраўнік гульнявога падраздзялення Microsoft Філ Спенсер расказаў пра свае ўражанні ад тэставання метасусвету Марка Цукерберга.

Пакінуць каментарый

«Стваральнікі відэагульняў валодаюць дзіўнай здольнасцю ствараць прывабныя светы, у якіх нам хочацца бавіць час. Для мяне стварэнне метасусвету, падобнага да канферэнц-залы… Я проста зразумеў, што гэта не тое месца, дзе я хачу бавіць большую частку свайго часу», — растлумачыў Спенсер.

З ім пагадзіліся іншыя прадстаўнікі індустрыі. Напрыклад, гендырэктар Snap Эван Шпігель заявіў: «Апошняе, што я хачу рабіць, калі вяртаюся дадому з працы пры канцы доўгага дня — гэта жыць унутры камп’ютара». Віцэ-прэзідэнт Apple Грэг Джосвіяк прызнаўся, што не выкарыстоўвае тэрміна «метасусвет».

Гендырэктар Disney Боб Чапек расказаў, што ў яго кампаніі лічаць за лепшае наогул не выкарыстоўваць гэтага тэрміна, замест яго кажуць іншае, «бо для нас гэта шырэйшы тэрмін. Для нас гэта сторытэлінг новага пакалення». Спенсер заключыў, што для ідэі метасусвету яшчэ не прыспеў час. Не выключана, што Microsoft створыць сваю версію, бо ў кампаніі ёсць планы пераносу Teams, Windows і Xbox у віртуальную рэальнасць.

«Інвестыцыі жахлівыя»: акцыянер Meta заклікаў Цукерберга скараціць выдаткі на метасусвет
Па тэме
«Інвестыцыі жахлівыя»: акцыянер Meta заклікаў Цукерберга скараціць выдаткі на метасусвет
Метаноги: в метавселенной Цукерберга у аватаров появились ноги. Их сразу высмеяли в сети
По теме
Метаноги: в метавселенной Цукерберга у аватаров появились ноги. Их сразу высмеяли в сети
Тим Кук о метаверсе: «Я не уверен, что средний человек сможет объяснить вам, что это такое»
По теме
Тим Кук о метаверсе: «Я не уверен, что средний человек сможет объяснить вам, что это такое»

Читать на dev.by