Reuters: ЗША пачалі расследаванне супраць Neuralink. Яе падазраюць у жорсткім абыходжанні з жывёламі

Мінсельгас ЗША некалькі месяцаў таму пачаў расследаванне ў дачыненні да кампаніі, яно звязанае з меркаваным парушэннем закона пра абарону жывёл.

Пакінуць каментарый

Паводле крыніц Reuters, ад 2018 года ў выніку выпрабаванняў Neuralink загінула прыблізна 1500 жывёл. Аднак агульная колькасць смерцяў неабавязкова паказвае на нейкія парушэнні кампаніі. На думку крыніц агенцтва, такую колькасць смерцяў можна растлумачыць патрабаваннем Маска паскорыць даследаванні.

Напрыклад, праз памылкі непадрыхтаванага персаналу некаторыя тэсты даводзілася паўтараць, што прывяло да гібелі вялікай колькасці жывёл. Neuralink займаецца распрацоўкай інтэрфейсаў для прамой сувязі мозга з камп’ютарам. На пачатку снежня Маск заявіў, што кампанія пачне тэставаць некаторыя свае тэхналогіі на людзях ужо праз шэсць месяцаў.

Neuralink паказала, як малпа друкуе сілай думкі. Вопыты на людзях абяцаюць праз паўгода
Па тэме
Neuralink паказала, як малпа друкуе сілай думкі. Вопыты на людзях абяцаюць праз паўгода
Стартап сузаснавальніка Neuralink паказаў імплант для людзей з праблемамі зроку
Па тэме
Стартап сузаснавальніка Neuralink паказаў імплант для людзей з праблемамі зроку
Маск больше не верит в Neuralink? Предприниматель инвестирует в конкурента компании
По теме
Маск больше не верит в Neuralink? Предприниматель инвестирует в конкурента компании

Читать на dev.by