Працаўнік Google атрымлівае менш, ніж яго дачка ў фастфудзе
Спецыяліст па ацэньванні якасці вынікаў Google Пошуку Эд Стэкхаус зарабляе на $3 на гадзіну менш, ніж яго дачка, якая працуе ў сферы хуткага харчавання. Пра гэта рэйтар расказаў выданню Los Angeles Times.
Спецыяліст па ацэньванні якасці вынікаў Google Пошуку Эд Стэкхаус зарабляе на $3 на гадзіну менш, ніж яго дачка, якая працуе ў сферы хуткага харчавання. Пра гэта рэйтар расказаў выданню Los Angeles Times.
Стэкхаус працуе ў кампаніі Appen, якая займаецца апрацоўкай даных для задач машыннага навучання. Паводле яго слоў, ён і яго калегі атрымліваюць адныя з найніжэйшых заробкаў у ЗША. Паколькі Google супрацоўнічае з рэйтарамі праз падрадчыкаў, а не наймае ў штат, стаўкі заробкаў і бонусы для іх вызначае не яна.
Рэйтар кажа, што часам бачыў прагледжаны графічны кантэнт потым у снах, таму цяпер больш не працуе начамі. Двойчы за дзесяць гадоў яму траплялася дзіцячая парнаграфія.
Рэйтары зарабляюць па $10-12 на гадзіну. У студзені, пасля працяглых пратэстаў, некаторым з іх паднялі стаўкі да $14-14,5 на гадзіну.
OpenAI эксплуатавала кенійцаў за $1-2 на гадзіну для разметкі даных
Усяго ў свеце на Google працуе 10+ тысяч такіх спецыялістаў. Даплату, паводле некаторых даных, атрымалі 3-5 тысяч.
Пры гэтым у 2019 годзе Google вызначыла мінімальны заробак для амерыканскіх часовых працаўнікоў і падрадчыкаў з доступам да ўнутраных сістэм на ўзроўні $15 на гадзіну. У рэйтараў доступу да такіх няма.
Колькі зарабляе дачка Стэкхауса і кім менавіта працуе, ён не ўдакладніў. У мужчыны сур’ёзныя праблемы з сэрцам, якія патрабуюць лячэння, але прэтэндаваць на бонусы ён не можа, бо працуе на Appen на няпоўную стаўку 26 гадзін на тыдзень.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Ну т.е. он не работник гугла.
И какие к гуглу тогда претензии?
Пора вводить оценки качества новостей, эта тянет на 2/10.