Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

У супрацоўнікаў Amazon моцна падаюць заробкі разам з каціроўкамі

Паводле інфармацыі крыніц Wall Street Journal, праз рэзкае падзенне курса акцый Amazon апошнімі месяцамі гадавое ўзнагароджанне карпаратыўных супрацоўнікаў тэхнагіганта, значную долю якога складаюць так званыя restricted stock units, выявіцца нашмат меншым за чаканае. Некаторыя за 2023 год атрымаюць на 15-50% менш за тое, што ім абяцалі першапачаткова.

Пакінуць каментарый

У кампаніі адзначаюць, што яе мадэль аплаты працы ўладкаваная так, каб супрацоўнікі думалі як яе ўладальнікі і былі матываваныя працаваць лепш, і прывязаная да яе доўгатэрміновых поспехаў. А гэта спалучана з рызыкамі, хоць гістарычна такая схема была выйгрышнай для супрацоўнікаў, якія гуляюць «у доўгую», дадалі там.

Як піша WSJ, традыцыйна Amazon плаціла супрацоўнікам меншыя аклады, ніж іншыя бігтэхі, але розніцу кампенсавала выплатамі ў форме акцый з вестынгам на працягу некалькіх гадоў. Чым даўжэй супрацоўнік у кампаніі, тым больш яго заробак можа быць прывязаны да іх — у некаторых на акцыі можа прыходзіцца да паловы ўсяго ўзнагароджання і больш.

За апошні год акцыі Amazon патаннелі больш як на 35%. Пры выдачы супрацоўнікам RSU кампанія зыходзіць з таго, што каціроўкі будуць расці на 15% на год. Да нядаўняга часу так і было: у перыяд ад 2017 года да пачатку 2022-га акцыі Amazon раслі ў сярэднім прыкладна на 30% на год. Цяпер яны таргуюцца ў раёне $96 за штуку, а ўзнагароджанне некаторых супрацоўнікаў вызначалася з разлікам, што курс будзе каля $170.

Amazon в 2+ раза повысила максимальный оклад для корпоративных сотрудников включая айтишников
Amazon в 2+ раза повысила максимальный оклад для корпоративных сотрудников, включая айтишников
По теме
Amazon в 2+ раза повысила максимальный оклад для корпоративных сотрудников, включая айтишников

Эйчары Amazon разаслалі менеджарам інструкцыі пра тое, як даносіць непрыемную інфармацыю да падначаленых. Ім загадана рабіць акцэнт на тым, што трэба думаць пра доўгатэрміновую перспектыву і не прадаваць RSU, пакуль каціроўкі не паднімуцца.

На пачатку года кампанія абвясціла, што скароціць 18 тысяч супрацоўнікаў замест запланаваных 10 тысяч. Акрамя гэтага, яна адклікала ўжо прынятыя некаторымі суіскальнікамі оферы і на паўгода адклала дату пачатку працы для некаторых студэнтаў, якіх збіралася наняць. Таксама Amazon запатрабавала ад супрацоўнікаў ад мая працаваць мінімум тры дні на тыдзень у офісе — цяпер пастановы наконт аддаленых дзён прымаюць менеджары.

Amazon звальняе 18 тысяч чалавек
Amazon звальняе 18 тысяч чалавек
Па тэме
Amazon звальняе 18 тысяч чалавек
Сотрудники-бумеранги: иногда единственный способ получить нормальную прибавку в Amazon — уйти и вернуться

Айтишники в бигтех-компаниях теряют сотни тысяч на падении курса посматривают в сторону выхода
Айтишники в бигтех-компаниях теряют сотни тысяч на падении курса, посматривают в сторону выхода
По теме
Айтишники в бигтех-компаниях теряют сотни тысяч на падении курса, посматривают в сторону выхода

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.