Рэзідэнт ПВТ і «дагаварняк» з сілавікамі: разбіраемся са свежым злівам
Два расійскіх тэлеграм-каналы напісалі, што гемблінг-платформа Royal Partners, цесна звязаная з Maxbitsolution — рэзідэнтам ПВТ, нібыта «замяла справу» ў Мінску, перадаўшы сілавікам базу партнёраў. Мы паспрабавалі зразумець, што стаіць за гэтай навіной.
Два расійскіх тэлеграм-каналы напісалі, што гемблінг-платформа Royal Partners, цесна звязаная з Maxbitsolution — рэзідэнтам ПВТ, нібыта «замяла справу» ў Мінску, перадаўшы сілавікам базу партнёраў. Мы паспрабавалі зразумець, што стаіць за гэтай навіной.
27 ліпеня такія пасты з’явіліся адразу ў двух буйных расійскіх каналах, якія спецыялізуюцца на розных «зліваx». Розніца была толькі ў стылі падачы: адзін канал зрабіў нібыта аналітычны разбор, другі саслаўся на кампрамат ад сілавікоў. Меседж агульны: платформа нібыта перадала ўсю інфармацыю пра кліентаў і партнёраў у межах угоды з сілавікамі.
Нагадаем, 20 траўня ў мінскіх офісах кампаніі Maxbitsolution (рэзідэнта ПВТ з 2019 года), цесна звязанай з Royal Partners, прайшлі вобыскі. Офісы апячаталі, а каманда да гэтага часу спрабуе атрымаць заробкі ды вярнуць тэлефоны. Пасля гэтага 27 траўня Royal Partners абвясціла пра прыпыненне прыёму трафіку і магчымыя затрымкі выплат.
Офісы Maxbitsolution абшукалі, былі затрыманні. Пры чым тут гемблінг?
Пры гэтым у «афіцыйным» інфаполі гэтай гісторыі няма дасюль — яе не каментавалі ні СК, ні МУС, ні ДФР КДК.
Што вядома пра вобшукі ў партнёраў
Судзячы па паведамленнях у спецыялізаваных iGaming-каналах, партнёры Royal Partners у Беларусі сапраўды прыцягнулі ўвагу сілавікоў. Гэта адбылося яшчэ напрыканцы вясны, прыкладна праз тыдзень пасля вобшукаў.
Канал Slotshunter паведаміў тады, што «паводле неправеранай інфармацыі стрымерам з РБ, хто працаваў з Раяламі, учора пачаў пісаць таварыш маёр».
30 траўня і 1 чэрвеня інфармацыя пра следчыя дзеянні ў дачыненні да «шэрагу казіно-стрымераў» з’явілася ў каналах iGamingNews і iGаming Insidеs. Ананімная крыніца расказала, што сілавікі нібыта працуюць «паводле базы дадзеных, якая была атрымана ў ходзе вобшукаў у Royal Partners». У выніку «частка стрымераў ужо выдаліла свае публікацыі з рэкламай казіно».
Каналы падкрэслілі, што інфармацыя ў гэтай тэме — неправераная.
«Сумная сітуацыя» і новыя магчымасці
Royal Partners — буйны гулец на рынку онлайн-гемблінгу. Нядзіўна, што травеньскія вобшукі ды ўся гэтая гісторыя шырока абмяркоўвалася ў iGaming-супольнасці. Гучалі як спачуваючыя галасы, так і крытыка кіраўніцтва платформы.
Тыповым прыкладам такой рэакцыі можа быць аўдыязапіс, апублікаваны ўладальнікам канала Igaming Offer 24 чэрвеня:
«Насамрэч, вельмі сумная сітуацыя. Што тут можна пажадаць… Толькі каб усе хлопцы выйшлі, каб усё скончылася добра, кампанія функцыянавала. Эрдэму [расіянін Эрдэм Ухінаў — CEO Royal Partners] прамяні падтрымання. Тут, напэўна, наратыў для ўсіх адэкватных людзей будзе аднолькавым.
Але тут мяне здзіўляе, напэўна, іншае. У Беларусі, ды і ў Расіі таксама тэндэнцыя была ўжо відавочнай: калі вы прымаеце трафік з РБ або РФ «у шэрую», пражываць у гэтых рэгіёнах не вельми рэлевантна. І тым больш мець тут нейкую юрыдычную асобу. Таму што і да «Раялаў» былі іншыя перадумовы. […] І як быццам бы гэтыя прыклады, кейсы паказвалі, што вельмі неабачліва юрыдычнай асобе пакідаць у Беларусі і працягваць працаваць. Гэта глупства.
Адна справа — гэта хаця б на дыстанцыйнай працы нейкіх лінейных супрацоўнікаў мець. Але ні ў якім разе C-левелы не павінны там знаходзіцца. Але атрымалася вось так, на жаль. Спадзяюся, іншым гэта будзе ўрокам і ніхто больш такім глупствам займацца не будзе. Тым больш, што ў РФ плануецца хутка лакальная ліцэнзія для онлайн-казіно, зразумела, што пад гэта ўсё будуць зачышчаць рынак».
Дарэчы, некаторыя з гульцоў убачылі ў праблемах канкурэнтаў новыя магчымасці для сябе. Так, 19 чэрвеня ўладальнік букмекерскай пляцоўкі і онлайн-казіно 1Win прапанаваў купіць усю Royal Partners або асобныя яе актывы.
А праз тыдзень, 26 чэрвеня, тэлеграм-канал (PMP Media) Product, Marketing, Punk-rock! нават заўважыў ускосную прыкмету заключэння такой угоды: рэдырэкт з банера адной з партнёрскіх праграм Royal Partners на сайт 1Win.
Дарэчы, чуткі пра пахаванне Royal Partners аказаліся заўчаснымі. 20 ліпеня платформа паведаміла пра пагашэнне ўсіх назапашаных з траўня даўгоў перад партнёрамі, а 23 ліпеня — пра аднаўленне прыёму трафіку на ўсіх сваіх пляцоўках.
Падаецца, сінхронныя пасты пра «дамоўленасць» паміж афіліятнай платформай і сілавікамі могуць быць звязаны якраз з «уваскрашэннем» Royal Partners. На першы погляд, сувязь лагічная: афіліятка заяўляе пра вяртанне да працы — значыць, ёй удалося «замяць справу». Але застаецца пытанне: а навошта сілавікам аказваць платформе такую паслугу, калі пасля вобшукаў яны і так атрымалі доступ да яе сервераў і лакальнай дакументацыі ў Мінску?
Да таго ж пакуль нічога не вядома пра нармалізацыю працы Royal Partners унутры Беларусі: расследаванне працягваецца, офісы апячатаны, многія супрацоўнікі без заробкаў і тэлефонаў.
Яраслаў*, удзельнік гэмблінг-індустрыі, з якім мы пагаварылі, згодны, што самымі верагоднымі заказчыкамі такой медыя-кампаніі выглядаюць канкурэнты ў вельмі жорсткім iGaming-рынку, якія маглі забраць у Royal Partners долі перарэзмеркаванага трафіку і не асабліва хочуць яго вяртаць.
— Гэта лагічны вывад, калі сыходзіць з агульных тэндэнцый на рынку СНД: адцісканне і барацьба за актывы. А тое, што ў «роялаў» у Беларусі была юрыдычная асоба і супрацоўнікі c-лвл — гэта ўжо сам па сабе red flag для сілавікоў. Ніякіх «дагаварнякоў» ім тут проста не трэба.
Рэзідэнт ПВТ і «дагаварняк» з сілавікамі: разбіраемся са свежым злівам
Два расійскіх тэлеграм-каналы напісалі, што гемблінг-платформа Royal Partners, цесна звязаная з Maxbitsolution — рэзідэнтам ПВТ, нібыта «замяла справу» ў Мінску, перадаўшы сілавікам базу партнёраў. Мы паспрабавалі зразумець, што стаіць за гэтай навіной.
«Ліквідатар фінансавай падушкі». Як былая каманда Maxbit шукае працу (усё складана)
Сотні супрацоўнікаў iGaming-рэзідэнта ПВТ засталіся без працы, гаджэтаў і працоўных кніжак пасля травеньскіх візітаў сілавікоў. Праз тры з гакам месяцы яны ўсё яшчэ падтрымліваюць адзін аднаго.
Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот
Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале
Обсуждение
Комментируйте без ограничений
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
Стоит воспринимать это как обычный пиздёжь. Начиная от этих каналов, заканчивая мусорами. Все тупо разыгрывают сценарий для привлечения внимания... Вообще никому не верю!
Пользователь отредактировал комментарий 19 августа 2026, 15:56
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
жабагадюкинг)
na Andjeya Burima vyshli ?
Poprawnie po polsku będzie Andrzeja
Książka, książka Pani, książka... Gdzie kurwa jest książka?))
Pietrowiczu, przygotuj się na deportację, twoi ryczalnik nie przeszedł cenzury naszego województwa.
Найти бы эту работу хоть где. Хоть у чёрта на рогах.
Стоит воспринимать это как обычный пиздёжь. Начиная от этих каналов, заканчивая мусорами. Все тупо разыгрывают сценарий для привлечения внимания... Вообще никому не верю!
Пользователь отредактировал комментарий 19 августа 2026, 15:56
Przyjdź z pyosel do uzondu, przygotowaliśmy dla ciebie specjalną wycieczkę do Budy-Koszelewa.