Раздзел для беларусаў з'явіўся на сайце ўрада Польшчы
Незалежныя медыя заўважылі новы раздзел на сайце ўрада Польшчы — ён прызначаны для беларусаў, якія жывуць тут, і аформлены на беларускай мове.
«Інтэрнэт-старонка для грамадзян Беларусі была падрыхтавана для асоб, якія вырашылі легальна знаходзіцца ў Польшчы і маюць патрэбу ў зразумелай, дакладнай інфармацыі адносна жыцця ў нашай краіне. Тут Вы знойдзеце карысныя парады наконт афіцыйных фармальнасцей, доступу да выплат, магчымасцей працаўладкавання, вядзення гаспадарчай дзейнасці ці адукацыі дзяцей», — адзначаецца на старонцы.
Уся апублікаваная тут інфармацыя афіцыйная і была падрыхтавана на аснове дзеючых прававых нормаў і звестак ад польскіх дзяржаўных органаў. Мэта — палегчыць жыццё і інтэграцыю беларусаў у Польшчы.
У раздзеле можна даведацца пра легалізацыю ў краіне, атрыманне нумара PESEL, адкрыццё банкаўскіх рахункаў, працаўладкаванне і гаспадарчую дзейнасць, абмен правоў кіроўцы, сямейныя і пенсійныя выплаты. Таксама ёсць адказы на найбольш частыя пытанні і карысныя кантакты.
Читать на dev.by