Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Meta просяць дадаць беларускую мову ў Instagram і Threads. Можаце далучыцца да петыцыі

На сайце change.org з’явілася петыцыя, у якой кампанію Марка Цукерберга заклікалі дадаць беларускую мову ў дзве яе сацсеткі.

1 каментарый

«Мы, народ Рэспублікі Беларусь, просім кампанію Meta дадаць беларускую мову ў Instagram і Threads, для нас гэта вельмі важна», — гаворыцца ў тэксце.

Аўтары адзначаюць, што словы «Belarusian» і «Russian» гучаць падобна для англамоўных людзей, але насамрэч адносяцца да дзвюх зусім розных рэчаў. Яны падкрэсліваюць, што Беларусь — асобная еўрапейская краіна з доўгай гісторыяй і ўласнай мовай, якой не адна сотня гадоў.

«Беларуская мова не дыялект і не падвід рускай ці ўкраінскай — гэта асобная самастойная паўнавартасная мова, якая заслугоўвае прысутнасці ў міжнародных сэрвісах», — працягваюць аўтары петыцыі.

Паводле іх слоў, беларусы актыўна карыстаюцца Instagram і Threads, але вымушаныя задавальняцца рускай, украінскай ці англійскай. Гэта не толькі нязручна для некаторых юзераў, але і «стварае ілюзію непаўнавартаснасці нашага народа як сярод саміх беларусаў», так і сярод замежнікаў. Ды і проста несправядліва, кажуць стваральнікі звароту: Instagram існуе ўжо 15 гадоў, але так і не абзавёўся беларускай версіяй. Пакуль для беларусаў лакалізаваны толькі Facebook — і тое часткова.

Аўтары сцвярджаюць, што гэта будзе выгадна і самой кампаніі, бо павысіць лаяльнасць мясцовай аўдыторыі — беларусы нярэдка аддаюць перавагу сэрвісам, у якіх ёсць родная мова.

YouTube пачаў ствараць аўтаматычныя субтытры для беларускамоўных відэа. Гэта дапаможа распаўсюджванню кантэнту на мове

Па тэме

Lingvanex выклаў у адкрыты доступ мадэль для перакладу з рускай мовы на беларускую

Чытайце таксама
У ЗША выйграна першая справа аб залежнасці ад сацсетак — Meta і Google пакараны за тое, як пабудаваны іх платформы

Meta кажа, што ЗША патрэбна паўмільёна электрыкаў для патрэб ШІ

Meta прымушае супрацоўнікаў выкарыстоўваць ШІ. Вось якія планкі

Meta перакройвае структуру пад ШІ: маленькія каманды, вялікія задачы, усяго тры пасады

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

2

Падпiсаў, дзякуй.