Распрацоўшчык з 20-гадовым стажам прайграў ШІ, атрымаў 800 адмоваў і жыве ў трэйлеры

Праграмны інжынер Шон Кэй са штата Нью-Ёрк мае за плячыма 20 гадоў досведу. Раней ён зарабляў $150 тысяч, а цяпер вымушаны жыць у вагончыку — апошняя кампанія замяніла яго на ШІ і звольніла. Гісторыю распавёў Fortune.

12 каментарыяў

Каб зводзіць канцы з канцамі, 42-гадовы Кэй падпрацоўвае выпадковымі заробкамі — напрыклад, дастаўкай ежы, і распрадае свае рэчы на eBay.

На рынку высокакваліфікаваных айцішнікаў яму зусім не рады. З моманту звальнення ён падаўся на 800 вакансій і атрымаў толькі 10 запрашэнняў на сумоўі. Але нават некалькі з іх былі з ШІ. Мужчына кажа, што адчувае сябе нябачным: «Такое адчуванне, што мяне адфільтроўваюць яшчэ да таго, як у ланцужку з’явіцца чалавек». Кэй перажыў крызіс 2008 года і пандэмію — але гэтым разам усё інакш.

Акрамя ШІ, на ІТ-рынку працы дзейнічаюць і іншыя фактары. Падчас каранавіруса прыбыткі ІТ-кампаній узляцелі, сектар імкліва рас, і кампаніі бязмежна наймалі людзей. Калі пандэмія была пераадоленая, яны зразумелі, што перабралі з наймам, і ў галіне пачаліся масавыя скарачэнні, якія працягваюцца і цяпер. Тым часам на рынак штогод выходзяць новыя выпускнікі ІТ-спецыяльнасцяў. Знайсці працу становіцца ўсё цяжэй, а ўмовы працы усё менш прывабныя.

ШІ толькі падлівае алею ў агонь. Ад тэхналогіі, якая пакуль яшчэ не здольная самастойна пісаць якасны код, чакаюць рэвалюцыі на рынку працы, але пакуль што яна толькі ўскладняе пошук працы для людзей. Заяўкі ад людзей, падобных да Кэя, апынаюцца засыпаныя тонамі ШІ-спаму, які атрымліваюць рэкрутары. Тым часам кампаніі з розным поспехам аўтаматызуюць жывых супрацоўнікаў штучным інтэлектам дзеля эканоміі або аддаюць працу на аўтсорс у краіны з таннай працоўнай сілай.

Дарэчы, згодна з адным даследаваннем, 59% распрацоўшчыкаў сутыкаюцца з памылкамі прынамсі ў палове выпадкаў пры разгортванні коду, да якога быў далучаны ШІ.

Фінтэх-стартап хваліўся, што замяніў сотні людзей на ШІ і больш не будзе наймаць. Але цяпер усё ж такі будзе
Па тэме
Фінтэх-стартап хваліўся, што замяніў сотні людзей на ШІ і больш не будзе наймаць. Але цяпер усё ж такі будзе
Свежыя звальненні ў Microsoft найбольш закранулі праграмістаў
Па тэме
Свежыя звальненні ў Microsoft найбольш закранулі праграмістаў
ЗША больш не прыярытэт для IBM: кампанія загадала наймаць толькі ў Індыі і падладжвае мітынгі пад мясцовых супрацоўнікаў
Па тэме
ЗША больш не прыярытэт для IBM: кампанія загадала наймаць толькі ў Індыі і падладжвае мітынгі пад мясцовых супрацоўнікаў

Читать на dev.by