Распрацоўшчыкам GPT хочуць праз улады забараніць рабіць новыя рэлізы

Арганізацыя Center for Artificial Intelligence and Digital Policy, якая займаецца праблемамі этыкі ў ІТ, рыхтуе скаргу супраць OpenAI у федэральную гандлёвую камісію (FTC) ЗША, піша Bloomberg.

4 каментарыя

Яе ініцыятары хочуць, каб рэгулятар забараніў даследчыкам камерцыйны выпуск новых пакаленняў нейрасеткі GPT, якая ляжыць у аснове чатбота ChatGPT.

CAIDP мае намер патрабаваць ад FTC расследавання ў дачыненні да OpenAI і забеспячэння неабходных мер для абароны карыстальнікаў, кампаній і свабоднага рынку. Арганізацыя лічыць, што рэліз чацвёртай версіі GPT парушае прававыя нормы — міжнародныя і ЗША.

Кіраўнік CAIDP Марк Ротэнберг быў сярод больш як тысячы падпісантаў пад учорашнім адкрытым лістом, аўтары якога заклікалі прыпыніць распрацоўку АІ-мадэляў да таго моманту, пакуль не будуць выпрацаваныя пратаколы бяспекі для такіх сістэм.

«Нам трэба практычнае рашэнне, і такое рашэнне знаходзіцца ў кампетэнцыі Федэральнай гандлёвай камісіі. Нам неабходна, каб [FTC] загадала OpenAI не рабіць далейшых рэлізаў GPT, пакуль не з’явяцца адэкватныя меры бяспекі», — заявіў Ротэнберг Bloomberg.

Скаргу плануецца падаць сёння.

Цэніш remote? Паглядзі на прыдатныя вакансіі ў ІТ-кампаніях

Маск, Возняк ды іншыя заклікалі спыніць навучанне нейрасетак, «разумнейшых» за GPT-4
Па тэме
Маск, Возняк ды іншыя заклікалі спыніць навучанне нейрасетак, «разумнейшых» за GPT-4
!!! Сегодня скидка на курс про то, как зарабатывать на ChatGPT
По теме
!!! Сегодня скидка на курс про то, как зарабатывать на ChatGPT

Читать на dev.by