Распрацоўка АІ у Расіі падаражэла на 30-40% праз санкцыі — і гэта не канец
Паводле даных расійскіх распрацоўшчыкаў, кошт стварэння софту і ІТ-сістэм на базе штучнага інтэлекту ад чэрвеня 2022 года да чэрвеня 2023-га ў краіне вырас на 30-40%. Такія лічбы «Камерсанту» назвалі ў кампаніі NtechLab.
Паводле даных расійскіх распрацоўшчыкаў, кошт стварэння софту і ІТ-сістэм на базе штучнага інтэлекту ад чэрвеня 2022 года да чэрвеня 2023-га ў краіне вырас на 30-40%. Такія лічбы «Камерсанту» назвалі ў кампаніі NtechLab.
Сярод прычын адзначаецца рост цэн на замежнае абсталяванне, уключаючы паскаральнікі Nvidia, і неабходнасць павышэння заробкаў спецыялістам. Свой адбітак наклалі санкцыі ЗША і ЕС супраць мясцовага бізнэсу, якія абмежавалі экспарт электронікі ў Расію.
Акрамя таго, адбіваецца недахоп кадраў у галіне, які пагоршыўся на фоне масавага адтоку айцішнікаў з краіны пасля пачатку вайны. Ужо мінулай вясной, паводле даных HeadHunter, на адную вакансію адпаведнага профілю ў краіне было не больш за двух суіскальнікаў, а за месяцы, што мінулі, дэфіцыт супрацоўнікаў толькі ўзмацніўся — многія атрымалі прывабныя прапановы ад міжнародных кампаній.
«Ён сам прыйшоў»: у расійскім Мінлічбы заявілі, што праграма вяртання айцішнікаў не спатрэбілася
Пры гэтым у іншых краінах кошт распрацоўкі аналагічнага софту не змяніўся — праблемы назіраюцца толькі ў Кітая, якому таксама абмежавалі права купляць графічныя працэсары Nvidia. Аднак у Кітая, у адрозненне ад Расіі, ёсць уласная вытворчасць патрэбных паскаральнікаў, што дазваляе часткова кампенсаваць абмежаванні. Цэны распрацоўкі тут выраслі толькі на 10-15%.
Эксперты лічаць, што пры канцы гэтага года софт на базе АІ ў Расіі падаражэе яшчэ на 50%, што можа прывесці да міграцыі на таннейшыя, малаэфектыўныя і небяспечныя рашэнні. На іх думку, без дзяржпадтрымкі кампаніі знізяць інвестыцыі ў АІ-праекты і/або пяройдуць на рашэнні альтэрнатыўных вендараў, напрыклад, з Кітая.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Ну вот тут и будут работать те, кто остался в РБ - на своего старшего брата