Reddit дадасць АІ у пошук для лепшага «занурэння ў кантэнт»
Адміністрацыя платформы тэсціруе пошук з выкарыстаннем штучнага інтэлекту. Цяпер карыстальнікі могуць атрымліваць «зводкі і рэкамендацыі кантэнту».

Гендырэктар Reddit Стыў Хафман заявіў, што інтэграцыя АІ дапаможа карыстальнікам «глыбей занурацца ў кантэнт і адкрываць новыя супольнасці Reddit». Эксперымент па ўкараненні АІ-функцый пачнецца ў гэтым годзе. Кампанія будзе выкарыстоўваць як уласныя тэхналогіі, так і чужыя рашэнні.
У маі кампанія абвясціла пра партнёрства з Open AI. Распрацоўшчык дазволіў выкарыстоўваць свае вялікія моўныя мадэлі, а наўзамен атрымаў права выкарыстоўваць матэрыялы платформы для навучання сваіх АІ-сістэм. У новай квартальнай справаздачы Reddit даў справаздачу пра 342 мільёны актыўных карыстальнікаў. Гэта на 57% больш, чым годам раней.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
В контент похоже будут макать принудительно