Reddit стаў блакаваць амаль усе буйныя пашукавікі і чат-ботаў — акрамя тых, што плацяць

Reddit яшчэ мацней абараняецца ад вэб-краўлераў: за апошнія тыдні пляцоўка стала забараняць пошукавым сістэмам адлюстроўваць у выдачы спасылкі на свае пасты і каментары, калі тыя не плацяць, піша The Verge.

Пакінуць каментарый

Напрыклад, Google цяпер адзіны буйны пашукавік, які выдае свежыя старонкі Reddit пры даданні ў запыт «site:reddit.com». Bing, DuckDuckGo і іншыя яго альтэрнатывы за бортам — верагодна, таму што Google уклала з Reddit угоду на $60 млрд, якая дазваляе першай навучаць свае мадэлі на кантэнце другой.

У Reddit выданню заявілі, што ўгода ні пры чым. Там дадалі, што вялі перамовы з некалькімі пашукавікамі, але да пагаднення прыйшлі не з усімі, паколькі некаторыя не змаглі або не захацелі прыняць умовы Reddit па выкарыстанні кантэнту, у тым ліку для трэніроўкі АІ. У Microsoft пацвердзілі, што Bing больш не чапае Reddit.

The Verge называе Блакаванне папулярных пашукавікоў з боку Reddit смелым крокам, але зусім не дзіўным. Апошні год пляцоўка дбайней ставіцца да свайго кантэнту, паколькі бачыць у ім крыніцу даходаў і спосаб прыцягнуць новых інвестараў. Раней кампанія падняла цану на свой API для некаторых чужых распрацоўшчыкаў, а таксама нібыта пагражала адгарадзіць ад свайго кантэнту Google, калі тая не перастане карыстацца ім бясплатна для патрэб АІ. Reddit нядаўна абнавіў файл robots.txt з інструкцыямі для краўлераў, каб перашкодзіць збору даных.

Reddit запартнёрыўся з OpenАl, дапаможа з навучаннем АІ
Па тэме
Reddit запартнёрыўся з OpenАl, дапаможа з навучаннем АІ
Суполкі Reddit пачалі маштабнае блакаванне платформы. У некаторых дзясяткі мільёнаў карыстальнікаў
Па тэме
Суполкі Reddit пачалі маштабнае блакаванне платформы. У некаторых дзясяткі мільёнаў карыстальнікаў
Reddit прымусіць плаціць за свой кантэнт тэхнагігантаў, якія трэніруюць на ім нейрасеткі
Па тэме
Reddit прымусіць плаціць за свой кантэнт тэхнагігантаў, якія трэніруюць на ім нейрасеткі

Читать на dev.by