Рэкордная інвестыцыя для Ізраіля: Intel укладзе $25 млрд у новы завод

Intel укладзе $25 млрд у пашырэнне вытворчасці ў Ізраілі. Пра гэта ў нядзелю заявіў прэм’ер-міністр краіны Біньямін Нетаньяху.

Пакінуць каментарый

Новы завод на тысячы працоўных месцаў размесціцца ў невялікім горадзе Кір’ят-Гат у паўднёвай частцы Ізраіля. Ён мае адкрыцца ў 2027 годзе і прапрацаваць прынамсі да канца 2035-га. Паводле ўмоў угоды, амерыканская кампанія будзе плаціць падатак па стаўцы 7,5% замест цяперашніх 5%.

Intel прысутнічае ў краіне ўжо каля 50 гадоў і за гэты час стала яе найбуйнейшым прыватным працадаўцам і экспарцёрам, а таксама лідарам мясцовай сферы электронікі і ІТ. У 2017 годзе яна набыла мясцовы стартап Mobileye за $15 млрд, а летась вывела яго на біржу.

Нетаньяху назваў угоду з Intel «велізарным дасягненнем для ізраільскай эканомікі» і найбуйнейшай інвестыцыяй у краіну з боку замежных кампаній у яе гісторыі. Ён дадаў, што дзейнасць Intel на тэрыторыі Ізраіля адыграла важную ролю ў поспеху чыпмэйкера на сусветнай арэне.

Intel пабудуе ў Польшчы завод па зборцы і тэсціраванні чыпаў за $4,6 млрд
Па тэме
Intel пабудуе ў Польшчы завод па зборцы і тэсціраванні чыпаў за $4,6 млрд
Intel скароціць да 20% штату на кліенцкім і серверным напрамках
Па тэме
Intel скароціць да 20% штату на кліенцкім і серверным напрамках

Читать на dev.by