Рэкордная ўгода для Германіі: Intel укладзе $33 млрд у пашырэнне вытворчасцей

Intel пабудуе два перадавыя заводы па вытворчасці чыпаў у нямецкім Магдэбургу больш як за €30 млрд ($33 млрд). Пра гэта кампанія паведаміла ў прэс-рэлізе.

1 каментарый

Канцлер Германіі Олаф Шольц назваў угоду найбуйнейшай замежнай інвестыцыяй у краіну. Паводле яго слоў, гэта ўмацуе статус Германіі як пункту вытворчасці высокатэхналагічнай прадукцыі і яе незалежнасць ад вонкавых пастаўшчыкоў паўправаднікоў.

Таксама Берлін пагадзіўся пашырыць субсідыі для Intel да €10 млрд. Першапачаткова пакет дапамогі на будаўніцтва аднаго завода па выпуску чыпаў на ўсходзе краіны складаў €6,8 млрд.

Першы завод мае запрацаваць на працягу 4-5 гадоў пасля таго, як субсідыя будзе ўхваленая Еўракамісіяй. Тут толькі ў Intel будзе створана 3 тысячы пастаянных высокатэхналагічных працоўных месцаў, а таксама яшчэ дзясяткі тысяч месцаў у астатняй галіне.

Intel пабудуе ў Польшчы завод па зборцы і тэсціраванні чыпаў за $4,6 млрд
Па тэме
Intel пабудуе ў Польшчы завод па зборцы і тэсціраванні чыпаў за $4,6 млрд

Як адзначае Reuters, пры цяперашнім гендырэктары Пэце Гелсінгеры Intel укладвае мільярды долараў у пашырэнне вытворчасцей на трох кантынентах, каб узмацніць пазіцыі ў барацьбе з канкурэнтамі AMD, Nvidia і Samsung і вярнуць панаванне ў індустрыі.

Мінулай пятніцы Intel абвясціла пра будаўніцтва завода па вытворчасці чыпаў у Польшчы за $4,6 млрд, а ў нядзелю стала вядома, што чыпмэйкер укладзе $25 млрд у новы завод у Ізраілі.

Германія тым часам вядзе перамовы аб запуску хатніх прадпрыемстваў з тайваньскім чыпмэйкерам TSMC і шведскім вытворцам літый-іённых акумулятараў для электрамабіляў Northvolt. Улады спрабуюць прыцягнуць замежныя кампаніі ў тым ліку субсідыямі. Тут ужо ёсць гігафабрыка Tesla, але з ёю ўвесь час здараюцца ўсялякія прыгоды.

Рэкордная інвестыцыя для Ізраіля: Intel укладзе $25 млрд у новы завод
Па тэме
Рэкордная інвестыцыя для Ізраіля: Intel укладзе $25 млрд у новы завод
Старые новые приключения гигафабрики Tesla в Германии: запуск под угрозой из-за воды и экоактивистов
По теме
Старые новые приключения гигафабрики Tesla в Германии: запуск под угрозой из-за воды и экоактивистов
Tesla згортвае вытворчыя планы ў Германіі
Па тэме
Tesla згортвае вытворчыя планы ў Германіі

Читать на dev.by