Reuters: Еўракамісія плануе абмежаваць працу ChatGPT
Камісар ЕС у пытаннях унутранага рынку Брэтон Цьеры выступіў за пастражэнне правілаў штучнага інтэлекту, у тым ліку для чат-бота ChatGPT.
Паводле даных Reuters, Цьеры выступае за ўвядзенне новых правілаў для штучнага інтэлекту, якія ліквідуюць рызыкі, звязаныя з ChatGPT ды іншымі АІ. Чат-бот выклікае боязь у Еўракамісіі, бо можа быць выкарыстаны для махлярства, распаўсюджвання дэзынфармацыі і злоўжыванняў у сферы адукацыі.
Пасля рэлізу ChatGPT выкарыстанне чат-бота паказала, што рашэнні могуць несці пэўныя рызыкі. «Якраз таму нам патрэбная надзейная нарматыўная база для рэгулявання галіны АІ», — заявіў еўрапейскі чыноўнік. Цьеры дадаў, што Еўракамісія шчыльна супрацоўнічае з Саветам ЕС і Еўрапейскім парламентам для выпрацоўвання правілаў і змен у Законе пра АІ.
Читать на dev.by