Reuters: TikTok дзеліць код для амерыканскай версіі сэрвісу. TikTok: усё хлусня

Паводле даных Reuters, сацсетка прыступіла да стварэння амерыканскай версіі праграмы, якая мае стаць прымальнейшым варыянтам для ўладаў ЗША.

Пакінуць каментарый

Reuters паведамляе, што кампанія стварае клон рэкамендацый, які будзе працаваць незалежна ад ByteDance. Цяпер над праектам працуюць сотні праграмістаў. Выданне адзначае, што ім трэба будзе прааналізаваць мільёны радкоў кода TikTok, каб вылучыць тую частку, якая будзе выкарыстоўвацца ў амерыканскай версіі. Гэты працэс зойме не менш за год.

Агенцтва сцвярджае, што пасля завяршэння работ амерыканская версія праграмы будзе функцыянаваць аўтаномна, без доступу да даных кітайскіх карыстальнікаў і магчымасці аказваць уплыў з боку кітайскіх уладаў. Эксперты выказваюць асцярогі, што аддзяленне можа негатыўна адбіцца на прадукцыйнасці і ўцягванні амерыканскай аўдыторыі.

TikTok адказаў на публікацыю ў X: «Гісторыя Reuters, апублікаваная сёння, уводзіць у зман і фактычна недакладная». На запыт The Verge прадстаўнік TikTok Майкл Х’юз заявіў: «Хоць мы працягваем сумленна працаваць над далейшай абаронай сапраўднасці вопыту TikTok, проста няправільна меркаваць, што гэтая праца будзе спрыяць продажу актываў або што продаж наогул магчымы». На пытанне, ці падзяляецца код, Х’юз адказаў, што гэта «100-працэнтная хлусня».

Раней TikTok падаў у суд на амерыканскі ўрад і патрабуе скасаваць закон аб прымусовым продажы актываў у ЗША. Сацсетка лічыць, што дакумент парушае канстытуцыйныя правы карыстальнікаў. Згодна з патрабаваннямі, ByteDance мае прадаць амерыканскі бізнэс да 19 студзеня 2025 года.

Суд прызначыў дату слуханняў у справе TikTok супраць ЗША
Па тэме
Суд прызначыў дату слуханняў у справе TikTok супраць ЗША
У TikTok праходзяць буйныя скарачэнні
Па тэме
У TikTok праходзяць буйныя скарачэнні
У ЗША блогеры падалі калектыўны пазоў супраць закона аб продажы TikTok
Па тэме
У ЗША блогеры падалі калектыўны пазоў супраць закона аб продажы TikTok

Читать на dev.by