Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Робат-танцор учыніў вэрхал ў рэстаране ў Каліфорніі

Калі паўстанне машын, то толькі такое: у рэстаране кітайскай сеткі Haidilao у Купертына робат-танцор у фартуху з надпісам «I’m good» крыху захапіўся і пачаў грукаць рукамі талеркі, адпраўляючы ў палёт ежу і палачкі.

1 каментарый

У сітуацыю ўмяшаліся супрацоўнікі — яго трымалі трое, пакуль ён працягваў танчыць. Адна з супрацоўніц тым часам, верагодна, спрабавала разабрацца, як справіцца з робатам праз мабільную аплікацыю.

Мяркуючы па ўсім, гэта мадэль AgiBot X2, якая з’явілася на выставе CES у студзені. Робата можна адключыць, але супрацоўнікі, здаецца, не вельмі ўмеюць кіраваць ім.

Прадстаўнікі рэстарана патлумачылі, што робат не зламаўся і не выйшаў з-пад кантролю. Проста ён па просьбе наведвальніка стаяў занадта блізка да століка, а паколькі прастора ў памяшканні абмежаваная, робату не хапіла яе для рухаў.

Haidilao таксама эксперыментуе з робатамі-афіцыянтамі ў Пекіне. У каліфарнійскім рэстаране робата выкарыстоўваюць у забаўляльных мэтах.

У Беларусі хочуць у 10 разоў павялічыць канцэнтрацыю робатаў за некалькі гадоў

Па тэме

Чытайце таксама
Жах перад Калядамі: ШІ ўпрыгожыў Лондан да святаў, нагенерыў мутантаў

У Кітаі папярэдзілі пра яшчэ адну бурбалку на тэхнарынку

Першы расійскі ШІ-робат дэбютаваў тварам у падлогу

6 каментарыяў
«Як малпы»: ШІ-гендырэктар расказаў, як у яго кампаніі разграбаюць 170K запытаў на працу

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

grover
grover Deputy Cleaner, Timemanager, AgileBuddy в SoftUyiss
0

Польский коллега его марофон побежал в фейсбуках

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 23 сакавіка 2026, 22:53