Раналду праінвестуе футбольны сімулятар UFL з беларускімі каранямі

Распрацоўшчыкі абяцаюць, што найбліжэйшым часам пачнецца закрытае тэсціраванне відэагульні.

2 каментарыя

Крышціяну Раналду далучыўся да інвестраўнда на $40 млн долараў у футбольны стымулятар UFL, піша venturebeat.com. Паведамляецца, што яго ўдзел выходзіць па-за рамкі фінансавага забавязання. Дзякуючы сваёй папулярнасці (614 млн падпісчыкаў у Instagram) футбаліст будзе актыўна ўдзельнічаць у развіцці відэагульні.

Дата рэлізу UFL яшчэ не зацверджаная, але найбліжэйшым часам абяцаны этап закрытага тэсціравання. Гульня будзе даступная на кансолях PlayStation 5, Xbox Series X і S.

UFL — бясплатны футбольны сімулятар. Яго распрацоўшчык — студыя Strikerz, міжнародны гульнявы брэнд, заснаваны ў 2016 годзе ў партнёрстве з гейм-студыяй Vizor Games. Студыя мае чатыры рэгіянальныя офісы і 200+ супрацоўнікаў ва ўсім свеце.

СЕО Strikerz Яўген Нашылаў так пракаментаваў навіну аб удзеле Раналду: «Далучэнне Крышціяну Раналду ў якасці інвестара і партнёра — вялікі крок наперад і падтрымка нашага бачання вядучай гульні для футбольных фанатаў».

Бясплатны футбольны сімулятар UFL сузаснавальнік Vizor Games Сяргей Бруй зацізерыў яшчэ летам 2021 года, а распрацоўка ў рэжыме цішыні доўжыцца яшчэ больш — ад 2016 года. 

У студзені 2022 года з’явіўся першы геймплэйны ролік гульні. У ім прысутнічаюць віртуальныя двайнікі зорак футбола, у тым ліку будучы інвестар Крышціяну Раналду. Сузаснавальнік Vizor Games Антон Ярашук тады напісаў у фэйсбуку, што «рэліз сёлета».

Цяпер, відаць, чакаем у 2024-м.

В футбольном симуляторе от беларусов будет Роналду и другие звёзды (+ролик с геймплеем)
По теме
В футбольном симуляторе от беларусов будет Роналду и другие звёзды (+ролик с геймплеем)
Сергей Бруй затизерил футбольный симулятор после 4+ лет разработки (обновлено)
По теме
Сергей Бруй затизерил футбольный симулятор после 4+ лет разработки (обновлено)

Читать на dev.by