Канкурэнты Маска вярнулі пацыентам зрок з дапамогай імплантаў
Кампанія Science Corporation, якая займаецца распрацоўкай нейраінтэрфейсаў, падзялілася папярэднімі вынікамі клінічных выпрабаванняў імпланта PRIMA для людзей з парушэннем зроку.
У даследаванні бралі ўдзел 38 пацыентаў, якія страцілі цэнтральнае поле зроку праз геаграфічную атрафію. Дзякуючы прыладзе яны зноў змаглі чытаць і пазнаваць твары.
Імпланты ім ужывілі ў 2023 годзе. Вынікі замяраліся па сканчэнні 6 і 12 месяцаў. Дэвайс дапамог пацыентам чытаць літары на табліцы. У сярэднім паляпшэнне праз год склала 23 літары, а найлепшы паказчык дасягнуў 59 літар. Поспехам лічылася, калі пацыент зможа прачытаць 10 літар (2 радкі). А вастрыня зроку без імпланта, якая была ў пацыентаў да аперацыі, не пагаршалася.
PRIMA ёсць сістэмай з фотаэлектрычнага імпланта без якіх-небудзь правадоў, які ўстаўляецца пад сятчатку, пары спецыяльных акуляраў з камерай і ўбудаваным праектарам, а таксама кішэннага працэсара, які апрацоўвае выяву, робячы яе выразнейшай і большай.
Навукоўцы адзначаюць, што ім упершыню ўдалося павярнуць назад узроставыя змены ў сятчатцы, рэальных спосабаў лячэння якіх да гэтага не існавала. Тэхналогію плануецца выпусціць на рынак на працягу некалькіх гадоў. Выпрабаванні былі закліканыя прадэманстраваць яе бяспеку і дзейснасць для атрымання неабходных ліцэнзій.
Над стварэннем імпланта для невідушчых таксама працуе стартап Neuralink Ілана Маска. У верасні ён абвясціў пра набор добраахвотнікаў для тэсціравання навінкі.
Читать на dev.by