Расіі не хопіць айцішнікаў, нават калі вернуцца ўсе, хто з'ехаў — Дзярждума
Вяртанне ІТ-спецыялістаў, якія з’ехалі з Расіі, не вырашыць праблемы іх недахопу ў краіне — трэба прыцягваць замежнікаў. Так намеснік старшыні камітэта Дзярждумы па інфармацыйных тэхналогіях, інфармацыйнай палітыцы і сувязі Яўген Папоў пракаментаваў «Газеце.Ru» падрыхтоўку мер «зваротнай рэлакацыі» айцішнікаў у Мінлічбы. Паводле слоў Папова, гэтыя меры працуюць «удоўгую», а кадры патрэбныя Расіі ўжо.
Читать на dev.by