Расійская кампанія купіла беларускага распрацоўшчыка электрасамакатаў

Расійская кампанія «МТС Юрэнт» купіла беларускага распрацоўшчыка электрасамакатаў і софту Eleven, паведамляе rbc.ru. Сума ўгоды невядомая, эксперты мяркуюць, яна можа складаць $6-8 млн долараў — у такі кошт ацэньваюць бізнэс і Eleven. 

3 каментарыя

«МТС Юрэнт» развівае свой бізнэс арэнды самакатаў. На базе Eleven кампанія плануе стварыць цэнтр, які зоймецца распрацоўкай электрасамакатаў і іншых відаў шэрынгавага транспарту, а таксама праграмнага забеспячэння і зараднай інфраструктуры.

Супрацоўнікі Eleven працягнуць працаваць у аб’яднанай кампаніі. Налета плануецца паказаць абноўленую мадэль самаката, а таксама лакалізаваць вытворчасць у Расіі.

Прадстаўнік «МТС Юрэнт» даў інтэрв’ю і адзначыў, што сярод расійскіх гульцоў у сферы шэрынгу ў прынцыпе няма незалежных кампаній, якія маюць такі ўзровень напрацовак, як Eleven. Акрамя таго, распрацоўкі Eleven «правераны ў эксплуатацыі ў шэрынгавым бізнэсе».

Минский шеринг электросамокатов Eleven запустился в России
По теме
Минский шеринг электросамокатов Eleven запустился в России

Читать на dev.by