Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

У Расіі стала менш вакансій, джуны ў некалькі разоў знізілі заробкавыя запыты

Паводле даных расійскіх рэкрутынгавых агенцтваў, самыя прыкметныя тэндэнцыі на рынку працы адбываюцца ў сферы інфармацыйных тэхналогій, дзе рынак пазбавіўся замежных працадаўцаў, а заробкі зніжаюцца, піша «Камерсант».

11 каментарыяў
У Расіі стала менш вакансій, джуны ў некалькі разоў знізілі заробкавыя запыты

Паводле даных расійскіх рэкрутынгавых агенцтваў, самыя прыкметныя тэндэнцыі на рынку працы адбываюцца ў сферы інфармацыйных тэхналогій, дзе рынак пазбавіўся замежных працадаўцаў, а заробкі зніжаюцца, піша «Камерсант».

Паводле партала Superjob, колькасць ІТ-вакансій за 2022 год скарацілася на 19%, а колькасць рэзюмэ вырасла на 38%. Адбор стаў больш жорсткім: калі раней кампаніі былі гатовыя наймаць супрацоўніка з любым узроўнем падрыхтоўкі, то цяпер у прыярытэце практычныя навыкі, а ў тых, хто проста прайшоў анлайн-курсы, шанцаў на ўдалы кантракт стала значна менш.

Скараціўся і памер заробку. «Раней мы некаторыя вакансіі закрывалі па паўгода, гэта была проста пакута. Апошнім часам гэта адбываецца хутчэй, за два-тры месяцы. Па заробкавых чаканнях кандыдатаў мы не заўважылі росту. А ў некаторых выпадках нават ёсць і зніжэнне, асабліва гэта прыкметна сярод junior-спецыялістаў. Калі раней хтосьці з іх з парога патрабаваў 150 тыс. руб. [каля $2 тысяч], то цяпер згодны на 60-70 тыс. руб. Асабліва гэта тычыцца тых, хто паралельна працягвае вучыцца», — расказала прэзідэнтка кампаніі Infowatch Наталля Касперская.

Хочаш увайсці ў ІТ? Сачы за актуальнымі вакансіямі ад ІТ-кампаній на jobs.dev.by

Але такі трэнд тычыцца ў першую чаргу супрацоўнікаў-пачаткоўцаў. У цэлым заробкі, паводле даных апытанняў, выраслі на 15%. Гэта менш, ніж падчас пандэміі, калі бізнэсу масава спатрэбіліся лічбавыя сэрвісы, але ўсё яшчэ даволі высокі тэмп. Многае залежыць ад спецыялізацыі, растлумачыў дырэктар кампаніі VisionLabs Дзмітрый Маркаў: «Вельмі многія супрацоўнікі ўсё ж такі з’ехалі разам са сваімі замежнымі працадаўцамі. Таму мы, калі шчыра, не заўважылі, што суіскальнікаў стала больш, а вакансій менш».

У Расіі стала не хапаць джуноў?
У Расіі стала не хапаць джуноў?
Па тэме
У Расіі стала не хапаць джуноў?

На яго думку, лічба ў 15% рэлевантная, але заробкі налета будуць моцна залежаць ад курса валют, бо многія спецыялісты працягваюць працаваць на замежныя кампаніі, застаючыся ў Расіі.

Пасля пачатку вайны ва Украіне з расійскага рынку сышло каля 200 кампаній. Іх персанал выйшаў на рынак працы, і некаторыя гульцы галіны, напрыклад, сузаснавальнік «Бітрыкс-24» Сяргей Рыжыкаў, кажуць, што па выніках гутарак з гэтымі кандыдатамі ўражанні засталіся змешаныя. «Да майго вялікага здзіўлення, спецыялісты міжнародных кампаній часцяком выяўляліся не тое каб нізка кваліфікаванымі, а сапсаванымі і разбэшчанымі, якія не ўмеюць часцяком, напрыклад, прадаваць прадукт напрамую. Гаворка вядзецца пра перамовы з кліентамі, адпаведныя абгрунтаванні, дамоўленасці. Наогул досвед у нас ёсць розны. Але з міжнародных кампаній прыходзіць далёка не ідэальны склад», — заявіў Рыжыкаў.

Расійскім ІТ-кампаніям хочуць зрабіць бестэрміновым нулявы падатак на прыбытак
Расійскім ІТ-кампаніям хочуць зрабіць бестэрміновым нулявы падатак на прыбытак
Па тэме
Расійскім ІТ-кампаніям хочуць зрабіць бестэрміновым нулявы падатак на прыбытак
VK забараніла супрацоўнікам працаваць аддалена па-за Расіяй
VK забараніла супрацоўнікам працаваць аддалена па-за Расіяй
Па тэме
VK забараніла супрацоўнікам працаваць аддалена па-за Расіяй

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

5

А как же магическое заклинание "импортозамещение"?

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement]

2

Ммм, а что случилось?

-6

Затычка тут как тут. Кпссфен, что в Польше стало больше вакансий? Джуны в несколько раз увеличили зарплатные запросы? Тролль, увидел кучку от дев.бай, и сразу полетел на запах

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 27 сакавіка 2023, 12:41

Anonymous
Anonymous
0

В Польше и член вырос

2

Поздравляю.

0

С чем? у этого ябатьки был 1 см, стал 1.3 см Толку от такого?

0

Ну тогда твой статус еще ниже. Ты затычка к затычке. Нравится за мной следить, подружка?

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 27 сакавіка 2023, 14:11

-2

_ Назовите ваше главное достоинство.
_ На меня все обращают внимание в комментариях на дев.бай

кому ты нужен :)) цирк

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 27 сакавіка 2023, 15:16

-1

И еще раз вижу, что нравится.

1

Никому вы ябатьки не упали