Расійскія кампаніі адчуваюць недахоп ІТ-спецыялістаў пачатковага ўзроўню падрыхтоўкі: колькасць адкрытых вакансій для іх удвая перавышае колькасць рэзюмэ. Пра гэта піша «Камерсант» са спасылкай на даследаванне платформаў Skillbox і HeadHunter.

На працягу 2022 года на рынку было адкрыта больш за 67 тысяч вакансій для ІТ-спецыялістаў без досведу працы (джуноў) і каля 310 тысяч — для супрацоўнікаў з досведам працы ад 1 да 3 гадоў. Пры гэтым агульная колькасць суіскальнікаў у гэтых катэгорыях складае 214 тысяч чалавек.
Апытаныя даследчыкамі прадстаўнікі энергетычнага і фінансавага сектараў кажуць, што ў іх колькасць вакансій для джуноў засталася на ўзроўні 2021 года. Сярод прамысловых прадпрыемстваў і ІТ-кампаній спецыялісты пачатковага ўзроўню патрэбныя: у сярэднім колькасць вакансій у гэтай катэгорыі павялічылася на 25%.
Дэфіцыт кадраў вымусіў расійскія кампаніі змяніць агульны падыход да наймання, адзначаюць у HeadHunter. Амаль траціна рэспандэнтаў стала прыцягваць спецыялістаў на часовай аснове, яшчэ траціна — лаяльней ставіцца да аддаленай працы. Чвэрць прадстаўнікоў малога бізнэсу адказалі, што актыўна працаўладкоўваюць студэнтаў. Абсалютная большасць працадаўцаў (72%) сталі актыўней разглядаць на адкрытыя пазіцыі кандыдатаў, якія прайшлі перакваліфікацыю.
«Многія нашыя кліенты і партнёры сапраўды пачалі актыўней наймаць junior-спецыялістаў, паколькі ім неабходна папоўніць дэфіцыт кадраў праз сыход middle- і senior-спецыялістаў, якія з’ехалі за мяжу», — адзначыў дырэктар цэнтра падбору ІТ-спецыялістаў SymbioWay Данііл Піліпенка. Ён дадаў, што кампаніі ахвотней, ніж раней, навучаюць недасведчаных супрацоўнікаў унутры арганізацыі.
Самі ж удзельнікі рынку запэўніваюць, што пакуль у прыярытэце ўсё ж спецыялісты высокага і сярэдняга ўзроўню. Але крыніцы выдання на рынку пацвярджаюць, што кампаніі ўсё часцей наймаюць джуноў, асабліва калі падціскаюць тэрміны дзяржкантрактаў.
Не удивительно.
Поскольку есть потенциальная бронь от сво, то в джуны теперь берут вполне себе мидлов за джунскую зарплату. Отсюда и "нехватка джунов". По факту - нехватка мидлов на джунскую зарплату.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 16 сакавіка 2023, 13:58
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Не удивительно.
Поскольку есть потенциальная бронь от сво, то в джуны теперь берут вполне себе мидлов за джунскую зарплату. Отсюда и "нехватка джунов". По факту - нехватка мидлов на джунскую зарплату.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 16 сакавіка 2023, 13:58
Это была реклама курсов 😁
Просто стало не хватать человеков.
Что ещё можно ожидать от исследования Skillbox)))