Расійскі Сбербанк масава звольніць супрацоўнікаў, якіх назаве ШІ — ужо ў гэтым годзе

Кіраўнік расійскага Сбербанка Герман Грэф заявіў, што да 1 студзеня 2026 года арганізацыя звольніць да 20% супрацоўнікаў, якіх ШІ прызнаў неэфектыўнымі. Таксама будуць зачыненыя неэфектыўныя, на думку ШІ, праекты. Пра гэта піша Forbes.

5 каментарыяў

«Мы зачыняем неэфектыўныя праекты, скарачаем неэфектыўныя месцы для неэфектыўных супрацоўнікаў. У выніку вызваляюцца ў тым ліку і рэсурсы», — патлумачыў Грэф на канферэнцыі AI Journey.

У кастрычніку медыя пісалі, што з пачатку года Сбербанк скараціў больш за 13,5 тысяч чалавек. У банку казалі, што колькасць работнікаў стабільна зніжаецца ўжо некалькі гадоў, працэс датычыцца ўсіх катэгорый персаналу. Там прызнавалі, што на скарачэнні ўплывае ўкараненне генератыўнага ШІ і Giga-чатаў (GigaChat — гэта расійскі аналаг ChatGPT, распрацаваны Сбербанкам). «Сёлета тэхналогія выйшла на такі ўзровень, калі яе можна сапраўды прымяняць вельмі масава, і яна рэальна дае значны эфект», — адзначаў намеснік старшыні праўлення банка Тарас Скварцоў.

У студзені з’явілася інфармацыя пра масавыя скарачэнні ў ІТ-падраздзяленні Сбербанка Ecom.tech. У 2022 годзе Forbes паведамляў, што банк замарозіў наём новых супрацоўнікаў на пазіцыі, не звязаныя з ІТ і забеспячэннем работы сэрвісаў.

Сбербанк масава скарачае ІТ-спецыялістаў і замяняе іх на ШІ
Па тэме
Сбербанк масава скарачае ІТ-спецыялістаў і замяняе іх на ШІ
У «дочках» расійскага «Сбербанка» масава звальняюць праграмістаў і распрацоўшчыкаў
Па тэме
У «дочках» расійскага «Сбербанка» масава звальняюць праграмістаў і распрацоўшчыкаў

Читать на dev.by