Расія будзе браць 10% «добраахвотнага ўнёску» ў бюджэт пры продажы актываў замежнікамі

Падкамісія расійскага Мінфіна па выдачы дазволаў на продаж актываў замежнымі кампаніямі з «недружалюбных краін» прыняла чатыры крытэры, якімі цяпер будзе кіравацца пры ўхваленні ўгод.

Адзін з іх — выплата «добраахвотнага ўнёску» ў федэральны бюджэт не меншага за 10% аперацыі. Альтэрнатыва — згода на растэрміноўку плацяжу для пакупніка на 1-2 гады. Пра гэта РБК расказалі чатыры крыніцы, інфармацыю пацвердзіла прэс-служба ведамства.

Пакінуць каментарый

Хто будзе выплачваць унёсак — замежны прадавец ці расійскі пакупнік актыву, — не ўдакладняецца.

Сярод іншых крытэраў:

  • незалежная ацэнка кошту актываў;
  • продаж актыву са зніжкай у памеры не меншым за 50% ад кошту, вызначанага ў ходзе незалежнай ацэнкі;
  • вызначэнне ключавых паказчыкаў эфектыўнасці (KPI) для новых акцыянераў (уласнікаў).

У чэрвені кіраўнік расійскай рады прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Аляксандр Шохін раскрываў, што замежнікі прадаюць бізнэс у Расіі са зніжкай не меншай за 50% да «апошняй афіцыйнай ацэнкі», а міністр фінансаў Антон Сілуанаў пацвярджаў, што гэта адная з умоў. «Цэнтр стратэгічных распрацовак» у кастрычніку ацэньваў, што ў сярэднім дысконты па продажы расійскіх падраздзяленняў замежнымі кампаніямі складаюць каля 70%.

У Расіі палічылі страты міжнародных ІТ-кампаній ад сыходу з краіны
Па тэме
У Расіі палічылі страты міжнародных ІТ-кампаній ад сыходу з краіны
Ад пачатку года з Расіі з’ехалі 100 тысяч айцішнікаў
Па тэме
Ад пачатку года з Расіі з’ехалі 100 тысяч айцішнікаў
Замежныя партнёры не хочуць адгружаць расійцам расійскія чыпы
Па тэме
Замежныя партнёры не хочуць адгружаць расійцам расійскія чыпы

Читать на dev.by