Расійцы скупляюць акаўнты на крыптабіржах для абыходу блакаванняў
Расійскія карыстальнікі скупляюць уліковыя запісы ў даркнэце для доступу да замежных крыптабіржаў.
Паводле даных «Камерсанта», пры канцы мінулага года ў даркнэце павялічылася колькасць прапанаваных паслуг па праходжанні працэдуры верыфікацыі (KYC) на фінансавых пляцоўках з выкарыстаннем падробленых дакументаў. Таксама актыўней сталі прадавацца акаўнты на крыптавалютных біржах: у снежні было зафіксавана 400 такіх аб’яў.
Сярэдні кошт неабходных для доступу ўліковых даных складае $50. Пры наяўнасці поўнага пакета спадарожных дакументаў акаўнт можа падаражэць да $300. На канчатковую цану ўплываюць краіна і дата рэгістрацыі, а таксама гісторыя актыўнасці.
Расійцы выкарыстоўваюць акаўнты як для абыходу абмежаванняў, накладзеных пляцоўкамі для расійскіх карыстальнікаў, так і для супрацьпраўнай дзейнасці, напрыклад, для адмывання сродкаў.
Читать на dev.by