Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

У айцішніка з карты зніклі $3К. Разбіраемся, як вярнуць дыстанцыйна

QA-інжынер і аўтар блога пра тэставанне Арцём Русаў паскардзіўся ў сябе ў лінкедзіне, што ў яго з карты ў «Альфа-Банку» знікла буйная сума грошай — некалькі тысяч долараў.

5 каментарыяў

QA-інжынер і аўтар блога пра тэставанне Арцём Русаў паскардзіўся ў сябе ў лінкедзіне, што ў яго з карты ў «Альфа-Банку» знікла буйная сума грошай — некалькі тысяч долараў.

Каб запусціць расследаванне, трэба падаць заяву — вочна, так Арцёму адказалі ў банку. Але айцішнік жыве ў Турцыі і вярнуцца ў Беларусь не можа. dev.by паклікаў на дапамогу банк. Высветлілася, што адмяніць транзакцыю анлайн усё ж можна. Разбіраемся.

Як зніклі грошы

Пра тое, што здарылася, Арцём расказаў dev.by: 2 верасня ў яго з карты «збегла» прыстойная сума грошай — 2000 долараў, двума днямі пазней яшчэ 1508 долараў. А потым была зафіксаваная спроба зняць яшчэ 1208 долараў, але вось яна ўжо не ўдалася.

На жаль, Арцём не адразу заўважыў, што з яго рахунку знікаюць грошы. А калі ўбачыў, стаў разбірацца з банкам.

Камунікаваць з падтрымкай «Альфа-банка» Русаў можа толькі ў чаце — ён з’ехаў з Беларусі ў жніўні 2021 года, да сакавіка жыў ва Украіне, а затым збег ад вайны ў Турцыю. У адказ на свой запыт ён даведаўся наступнае: даныя яго карты нібыта нехта ўвёў на сэрвісе Sam’s Club.

— Мне сказалі: «Пішыце туды і просіце вярнуць грошы». 

У каментарах да паста Русава пішуць, што Sam’s Club — гэта рытэйлер, тыпу «Ашана», які працуе толькі ў ЗША. У яго «ёсць нейкая падпіска на зніжку ў супермаркетах», «сэрвіс папулярны, ёсць шанец вярнуць грошы, бо можна адсачыць, на каго была аплачаная зніжка». Арцём напісаў у падтрымку сэрвісу, але там QA-інжынеру парэкамендавалі разбірацца з банкам.

Русаў кажа, што самім сэрвісам ён ніколі не карыстаўся, і карту прывязваў «выключна да правераных сэрвісаў, тыпу Uber і Bolt». Авіябілеты купляў праз сайты «Белавія», Pegasus і Turkish Airlines, таксама ў яго былі падпіскі на CoreApp і Notion. А карту ён не выкарыстоўваў у банкаматах вось ужо некалькі месяцаў — аплату праводзіць бескантактна.

Арцём адзначае, што СМС пра пацверджанне аперацыі, калі сышлі яго грошы, не прыходзіла — што ён лічыць дзіўным. QA-інжынер задаецца пытаннем, чаму ў гэтым выпадку не спрацаваў 3D-secure.

— У банку мне сказалі, што самі дапамагчы не змогуць — «звяртайцеся ў міліцыю». Ініцыяваць расследаванне не прапанавалі, пакуль я сам не нагадаў, што ў мяне павінная быць такая магчымасць. Але аказалася, што аддалена гэта зрабіць нельга — а я вярнуцца ў Беларусь не магу.

Арцём паказаў нам скрын перапіскі з банкам (ёсць у рэдакцыі — заўв. рэд.), так і ёсць: яму адказалі, што дыстанцыйна нельга запусціць расследаванне і вярнуць грошы — толькі ў аддзяленні банка з пашпартам. Але пазней, калі dev.by звязаўся з «Альфа-банкам», там прызналі, што гэта іх памылка — запусціць апратэставанне транзакцыі анлайн можна.

Адказ банка

Мы папрасілі прэс-службу «Альфа-банка» расказаць, чым у такой сітуацыі банк можа дапамагчы Арцёму дый любому іншаму кліенту. Вось што нам адказалі:

— Мы не можам каментаваць падрабязнасцей кейса, бо кліенцкая інфармацыя канфідэнцыйная.

У агульных словах можам сказаць, што ў такіх сітуацыях спачатку нашы спецыялісты звязваюцца з банкам-атрымальнікам і просяць не залічваць грошы на рахунак. Паводле правілаў плацежных сістэм банк, на жаль, не можа самастойна, кіруючыся толькі заявай кліента, не пералічваць грошы.

Калі грошы ўсё ж пералічваюцца на рахунак, мы дапамагаем кліенту апратэставаць аперацыю — па сутнасці адмяніць яе. Для гэтага афармляецца заява, і мы перадаем яе аплатнай сістэме — Visa або Mastercard. Такія запыты разглядаюцца доўга, каля двух месяцаў, але па аперацыях, якія праходзяць без аднаразовага пароля, шанец вярнуць грошы высокі.

Выпадак Арцёма, мяркуючы з ягонага паста, падобны да гэтага.

Дарэчы, кліенты за мяжой могуць запусціць апратэставанне анлайн і без візіту ў аддзяленне — дастаткова напісаць у чат падтрымкі.  

Алгарытм як апратэставаць

  1. звярнуцца ў банк — праз службу падтрымкі або ў аддзяленне; 
  2. апісаць сутнасць праблемы, даць перапіску з сэрвісам, дзе відаць, што атрымальнік адмаўляецца добраахвотна вярнуць грошы або не рэагуе на просьбу;
  3. запоўніць спецыяльную дыспутную форму (яе высылае спецыяліст падтрымкі персанальна) і заяву на пакрыццё шкоды. Рашэнне пра кампенсацыю прымае плацежная сістэма — Visa або Mastercard. Тэрмін чакання па такіх запытах складае каля двух месяцаў.

Кошт паслугі — 35 беларускіх рублёў.

З нагоды 3D-secure. Гэта элемент бяспекі аплатнай сістэмы — не банка. Ёсць сайты, крамы, якія не падключаюць праверку праз СМС-код, і аперацыі праходзяць без пароляў пацверджання. Гэта распаўсюджаная практыка ў ЗША: лічыцца, што 3DS зніжае канверсію інтэрнэт-крамы, таму сайты нярэдка грэбуюць бяспекай.

Як засцерагчыся? Завядзіце карту спецыяльна для разлікаў у інтэрнэце. І не трымайце на ёй буйных сум. Наладзьце ліміты для гэтай карты, каб ашуканцы не змаглі адразу вывесці буйной сумы.

У «Альфе» ў мабільным банку можна выпусціць як фізічную, так і віртуальную картку, якой можна карыстацца адразу або перавыпусціць, калі яе даныя патрапілі ў чужыя рукі.

Чытайце таксама
Аб'ём грашовых пераводаў з Беларусі вырас амаль у 1,5 разы ў 2025
Аб'ём грашовых пераводаў з Беларусі вырас амаль у 1,5 разы ў 2025
Аб'ём грашовых пераводаў з Беларусі вырас амаль у 1,5 разы ў 2025
3 каментарыя
У Еўропе перасталі працаваць карткі Visa Альфа-Банка
У Еўропе перасталі працаваць карткі Visa Альфа-Банка
У Еўропе перасталі працаваць карткі Visa Альфа-Банка
«Усё захоўваю ў далярах, і мне ок». Сакральны бакс ужо не той — як зберагаюць айцішнікі. 5 кейсаў
«Усё захоўваю ў далярах, і мне ок». Сакральны бакс ужо не той — як зберагаюць айцішнікі. 5 кейсаў
«Усё захоўваю ў далярах, і мне ок». Сакральны бакс ужо не той — як зберагаюць айцішнікі. 5 кейсаў
Пакуль мы збіралі гэтыя аповеды, даляр падрос. Але сутнасці гэта не змяняе: зберажэнні ў амерыканскай валюце апошнія год-паўтара з-за курсу не цешаць.
6 каментарыяў
«Усе феерверкі ішлі праз нас». Як беларусы перажылі ракетныя атакі на ААЭ
«Усе феерверкі ішлі праз нас». Як беларусы перажылі ракетныя атакі на ААЭ
«Усе феерверкі ішлі праз нас». Як беларусы перажылі ракетныя атакі на ААЭ
69 каментарыяў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
9

Альфабанк в своём репертуаре — на клиентов плевать.

0

не стоит во всём винить банки. давайте будем честны, что среди работников айти также случаются факапы. уверен большинство хотя бы раз в жизни совершали операции в интернете с использованием дебетовых карт и снимали наличку в банкомате с использованием пластика. этого достаточно, чтоб данные карты были скомпрометированы.
именно по этой причине зарплатную карту нужно держать подальше в сейфе, а для расчёта в интернете пользоваться виртуальными картами либо в крайнем случае кредиткой.
сам столкнулся с кейсом, когда с кредитной карты попытались ночью списать небольшую сумму, чтоб проверить пройдёт ли транзакция дабы потом списать все средства под ноль. деньги хотели украсть через ненавистный фейсбук (на котором у меня даже не было учётной записи, но пришлось завести для общения с саппортом), пытаясь купить какую-то подарочную карту или бонусы-очки для какой-то игры. к счастью неверно указали пин-код, хотя не знаю, как при покупке в интернете возможно указать пин-код.

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
3

Виноват Альфабанк: когда были проблемы с картами, они заранее не предупредили, тянули до последнего, в итоге у людей были проблемы с оплатами. Это называется хорошая работа? Альфабанк заранее знали, что будут проблемы с их картами, но везде говорили, что всё ок.

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
3

Слышал от знакомых об их внутренней кухне — типично российский подход к делам. В текущих условиях я обхожу стороной всё, что связано с рф.

0

Снова этот школьник которые ведет курсы по тестированию с момента зачатия на работу тестировщиком, интересно, если он пойдет работать программистом, он в тот же день начнет учить программистов или там копировать чужое будет сложнее?