«Усё захоўваю ў далярах, і мне ок». Сакральны бакс ужо не той — як зберагаюць айцішнікі. 5 кейсаў
Пакуль мы збіралі гэтыя аповеды, даляр падрос. Але сутнасці гэта не змяняе: зберажэнні ў амерыканскай валюце апошнія год-паўтара з-за курсу не цешаць.
Пакуль мы збіралі гэтыя аповеды, даляр падрос. Але сутнасці гэта не змяняе: зберажэнні ў амерыканскай валюце апошнія год-паўтара з-за курсу не цешаць.
Пакуль мы збіралі гэтыя аповеды, даляр падрос. Але сутнасці гэта не змяняе: зберажэнні ў амерыканскай валюце апошнія год-паўтара з-за курсу не цешаць.
Даляр другі год стабільна расчароўвае тых, хто да яго прывязаны — ці жыве ён у Беларусі, ці ў Еўропе. Толькі за апошні год мінус 13% да беларускага рубля, мінус 7,5% да еўра і мінус 4,5% да злотага. Тым не менш амаль у 60% беларускіх айцішнікаў зарплата застаецца прывязанай да амерыканскай валюты і скардзіцца на гэта яны не спяшаюцца.
А што ж тыя звычайныя беларусы, якія гадамі (і дзесяцігоддзямі) зберагалі выключна ў далярах і назапасілі-такі важкую «катлету»? Спыталі, што яны цяпер з ёй робяць — «ядуць», канвертуюць ці захоўваюць у нязменным выглядзе, назіраючы, як «катлетка» сохне? (Добра, апошні тыдзень ужо не сохне, але гэта не вельмі змяняе справу).


Так атрымалася, што ўсе, хто адгукнуўся, жывуць цяпер у Польшчы, так што па іх гаманцах прайшлося перш за ўсё ўмацаванне злотага. Зрэшты, не ўсе, хто прыйшоў на кліч, валодаюць менавіта «катлетамі» — у кагосьці гэта «бліны», а камусьці не атрымліваецца адкласці і іх — усё сыходзіць на бягучыя выдаткі. Выслухалі і іх таксама.
«Маю некалькі кантрактаў з амерыканскімі кампаніямі і атрымліваю аплату ў далярах. Працую з Польшчы.
На курс моцна не гляджу і не перажываю — замест гэтага працую эфектыўна і не баюся абмяркоўваць павышэнне кампенсацыі. Проста знаходжу больш эфектыўныя спосабы працы, шырока выкарыстоўваю AI-агенты і атрымліваю рэальныя вынікі, на падставе якіх раз у паўгода-год абмяркоўваю перагляд аплаты. За апошні год павысіў аплату на 7%. Улічваючы, што заключаю кантракты па амерыканскіх рэйтах, адчуваю сябе досыць камфортна.
Што раблю з грашыма: частку пераводжу ў крыпту або ў акцыі праз пакупку USDT/USDC, частку мяняю на злотыя для пакрыцця бягучых выдаткаў, частку пераводжу на Revolut і канвертую ў розныя валюты — мы з сям’ёй шмат падарожнічаем.
У месяц атрымліваецца адкладаць 1-5 тысяч даляраў — залежыць ад колькасці паездак і пакупак (у нашай сям'і ёсць спартыўныя і музычныя захапленні, так што час ад часу бываюць сур’ёзныя выдаткі). Нашы бягучыя назапашванні — у дыяпазоне 100 — 200 тысяч даляраў: тысяч 30 на карце (сума, якой хопіць на паўгода бягучых выдаткаў, заўсёды павінна быць пад рукой), астатняе 50/50 — крыпта і акцыі.
Крыпта — у мяне 20 розных пазіцый, ад BTC да топ-100 альткоінаў — проста ляжыць. Я ўсталяваў лімітныя ордэры на пакупку/продаж у залежнасці ад фазы рынку, гэта значыць актыўна не гандлюю, але і без нагляду крыпту стараюся не пакідаць. За зіму мой крыптапакет даў прасадку працэнтаў на 30 (мы шмат падарожнічалі, і я прамаргаў фазу падзення), але я магу з гэтым жыць і чакаць наступнага разу.
На біржы купляю ў асноўным індэкс S&P 500, перыядычна раблю кропкавую пакупку-продаж акцый. Але ўсё гэта ў такенізаваным выглядзе — мне лянота працаваць з паўнавартаснымі брокерамі.
З-за таннага даляра я не пакутую. Даўно прыйшоў да ўсведамлення, што мне маральна прасцей больш зарабляць, чым кожны раз турбавацца з-за курсу, робячы пакупкі або мяняючы валюту.
«Я ўсё захоўваю ў далярах, і маральных праблем наконт прасадкі амерыканскай валюты не адчуваю. Нягледзячы на тое, што частка даляраў была куплена ў 2022 годзе па 5 злотых (да 2021 года і цяпер зарабляю напрамую ў USD).
Назапасіў «катлету» на 4-6 гадоў жыцця ў Польшчы — пакуль яе не трачу, не канвертую і нават не планую. Прыкладна траціну захоўваю ў аблігацыях ЗША, яшчэ траціна — у акцыях, яшчэ траціна — проста грашыма ў двух польскіх банках + Revolut.
Інвестую з 2018 года, бягучыя карэкцыі і прасадкі на мае паводзіны амаль не ўплываюць: рынак павінен ад’ехаць ад 25%, каб я пачаў задумвацца.
Альтэрнатыў для сябе пакуль не бачу. Усе астатнія інструменты гістарычна выглядаюць для мяне горш на гарызонце 10+ гадоў, хоць і выстрэльваюць часам.
Якія інструменты вы прапануеце? Іншыя валюты? Калі глядзець на пару еўра-даляр на адрэзку пяці гадоў, трэнд не на карысць еўра. Злоты моцна звязаны з еўра, да таго ж адносна ЗША Польшча — маленькая эканоміка.
Крыпта мае дзікую валатыльнасць. Дыяпазон біткойна — ад 20K да 120K за пяць гадоў, а за дзесяць набярэцца яшчэ большая розніца, як можна быць у ім упэўненым? На крыпту гляджу як на інструмент для спекуляцый.
Нерухомасць — варыянт, але без стопрацэнтна легальнага статусу ў Польшчы мне ён пакуль не падыходзіць, будзе пашпарт — буду думаць.
Гэта я яшчэ пра палітыку не кажу. Згадваючы стары жарт «кропля нікаціну забівае каня, а хамячка разрывае на кускі»: калі ўжо нешта здарыцца з далярам, то астатнія валюты і эканомікі наогул на кавалачкі разарве. Сусветная фінансавая сістэма шмат у чым завязана на дзярждоўг ЗША, гэта забяспечвае стабільны даляр. Іншых такіх валют пакуль няма.
Так, я прымаю аргумент тых, хто кажа, што даляры ім не патрэбныя, бо яны не жывуць у ЗША і траціць грошы там не збіраюцца. Довад абсалютна слушны, але ўсё залежыць ад мэтаў і гарызонту планавання.
Калі мэта — купіць машыну ці кватэру, то збіраць лепш у валюце тавару. Калі гаворка пра інвестыцыі, тут дзейнічаюць іншыя правілы. Калі вы вымушаны траціць інвестыцыйны капітал на бягучыя пакупкі, то гэта затыканне дзір, і ў гэтым выпадку ставіць пытанне пра выгаду, на мой погляд, некарэктна: затыканне дзір — заўсёды страта.
У мяне гарызонт інвеставання — 10+, а то і 20+ гадоў. Як буду траціць, пакуль не ведаю, усё будзе залежаць ад абставін, свет хутка змяняецца».
«Пераехаў з Беларусі ў Польшчу. Мая зарплата заўсёды была прывязана да даляра і ўсё яшчэ да яго прывязана. У апошнія гады гэта сумна, але не смяротна.
У папярэдняй кантораы я атрымліваў наўпрост ў далярах (цяпер па курсе ў злотых), і калі злоты пачаў расці, было вельмі непрыемна. Але тады я стараўся даляры з рахунку па магчымасці не выводзіць. І так супала, што якраз у гэты час я пачаў інвеставаць у акцыі амерыканскіх кампаній.
Амаль палову ўклаў у Nvidia, астатняе — у Google, медыцынскую кампанію TransMedics Group, Microsoft і іншыя па дробязях. Спачатку купляў акцыі праз Revolut, потым перайшоў на XTB, бо там зручней з польскімі падаткамі.
Гледзячы на цану акцый цяпер, разумею, што зарабіў за год +50%, нягледзячы на больш танны даляр.
Частку грошай я проста зберагаю ў далярах і еўра. У цэлым я не столькі інвестую, колькі спрабую захаваць заробленае. Так-та з-за ўмацавання злотага для мяне ўсё ў Польшчы падаражэла на 10%».
«У мяне зарплата ў далярах, а жывём мы ў Польшчы сям’ёй з чатырох чалавек.
Пасля продажу маёмасці ў Беларусі заставалася $10К. Але з прыходам Трампа курс папоўз, і за пару месяцаў гэта стопка палягчэла на 500$.
Кожныя два тыдні, атрымліваючы даляры па інвойсу праз інкубатар, я звычайна адразу мяняю іх і вывожу на рахунак у злотых. Па-першае, у Польшчы за даляры нічога не купіш. Так, курс даляра мяняўся ад 3,2 да 4,5 злотага, але ўсім абыякава — гэта не ў разы, як у РБ, таму запасаць інвалюту сэнсу няма. Па-другое, мы задумваемся пра іпатэку, а я чуў, што пры разліку крэдытаздольнасці ўлічваецца толькі даход у злотых. Значыць, калі я буду праводзіць рэшту у далярах, то паменшу свае патэнцыйныя шансы на гэты самы крэдыт.
У мінулыя гады мне атрымлівалася мяняць не ўсю зп або траціць не ўсё, што змяніў/вывеў, таму ў нас былі зберажэнні. Але першы раз заначка пайшла на пакупку сямейнага аўтамабіля, а другі раз — на пакупку матацыкла для мяне. Цяпер зберажэнняў хапае хіба што на аплату арэнды. Але год толькі пачаўся! Магчыма, атрымаецца пачаць збіраць і на сваё жыллё».
«Я працую з Польшчы на амерыканскі і канадскі бізнес і атрымліваю даход у далярах. Адкладваць атрымліваецца 3000-4000 злотых у месяц. Частку сродкаў трымаю ў далярах, бо не заўсёды атрымліваецца іх адразу абмяняць па добрым курсе, частку — у злотых.
Звычайна гэта сума на 2-3 месяцы жыцця + аплату падаткаў за такі ж перыяд. Мегазберажэнняў у мяне няма, таму што амаль усё цяпер сыходзіць у іпатэку. Гэта прыярытэт».

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
Зарабатываю в долларах в Польше и это боль, конечно, последние пару лет. Войне в Иране коллеги почти радовались, т.к. курс пойдёт расти наконец-то
чот не сильно он и вырос
Ну плюс 2-3 тыс злотых прибавилось даже на этом небольшом росте. Хотя, ожидали, конечно, хотя бы до 3.8
Потерпите, эти качели в Польше регулярно, не будет злотый вечно таким дорогим, вернётся и славный курс 5 зл за доллар.
Ну я в Польше почти 10 лет и честно говоря курс 5 был совсем короткий период. Большую часть времени был 3.7-4
Эй менеджер в Польше - хватит сидеть и печалится! Айда на биржу - трудоустраиваться