Ад 2026 года інфармацыя пра заробккі супрацоўнікаў ЕС будзе публічнай

Летась у Еўрапейскім сазе была прынятая Дырэктыва Еўракамісіі 2023/970 аб празрыстасці аплаты працы. Яна абавязвае ўсе кампаніі раскрываць даныя пра заробкі або зарплатныя дыяпазоны па кожнай пазіцыі. Іншымі словамі, любы супрацоўнік будзе ведаць, колькі атрымлівае яго калега за тую ж самую працу.

24 каментарыя

Новае заканадаўства накіраванае на забеспячэнне роўнага ўзнагароджання мужчын і жанчын за раўнацэнную працу і дапаможа работнікам змагацца з дыскрымінацыяй. Дакумент вызначае гендарны разрыў у аплаце працы на ўзроўні не большым за 5% замест цяперашніх 13% у сярэднім па рэгіёне.

Акрамя гэтага, працадаўцы будуць павінныя інфармаваць сваіх супрацоўнікаў аб тым, якія крытэры выкарыстоўваюць для вызначэння памеру ўзнагароджання. Таксама кампаніі павінныя будуць падаваць даныя пра гендарны разрыў у заробках у сябе.

Заробкі або зарплатныя дыяпазоны павінныя будуць паказвацца і ў прапановах працы. Акрамя таго, працадаўцам будзе забаронена пытацца ў суіскальнікаў, колькі яны атрымлівалі ў папярэдніх кампаніях, каб гэта не ўплывала на прапанаваныя імі сумы.

Навіна ўступіла ў сілу ў чэрвені 2023 года, але яе імплементацыя будзе праходзіць аж да 2026 года ў залежнасці ад колькасці штату кампаній.

Новы сайт паказвае дыяпазоны заробкаў у топавых ІТ-гігантах і стартапах
Па тэме
Новы сайт паказвае дыяпазоны заробкаў у топавых ІТ-гігантах і стартапах
Айтишники (в основном) не знают зп коллег. Почему так и можно ли добавить прозрачности
По теме
Айтишники (в основном) не знают зп коллег. Почему так и можно ли добавить прозрачности

Читать на dev.by