З танкалёта сцерлі World Of Tanks

Другі брэндаваны самалёт, з зубрам, у чарзе на перафарбоўку?

1 каментарыя

З ліўрэі першага танкалёта, сумеснага рэкламнага праекта Belavia і Wargaming, знікла назва гульні World Of Tanks. Пра гэта піша тэлеграм-канал «АдВінта».

Паводле даных крыніц ТГ-канала, надпісы зафарбавалі, бо скончыўся тэрмін арэнды рэкламы. З другім танкалётам, які з выявай зубра, неўзабаве могуць паступіць аналагічна.

Так было:

А так стала:

«АдВінта»

Нагадаем, першы самалёт, Boeing 737-300, рэкламаваў World Of Tanks ад ліпеня 2016 года. Другі, Embraer ERJ-195, брэндавалі ў 2018 годзе. 

Рэкламны праект меў вялікі поспех. У 2019 годзе Wargaming і «Белавія» нават знялі пяціхвілінны відэаролік пра гісторыю танкалёта. З Макеем, Міхалком і іншымі. Ролік апавядаў пра тое, як самалёт «ператварыўся ў «лятальную рэкламу», «візітную картку краіны» і «лятальны брэнд» не толькі кампаній Wargaming і Belavia, але і краіны. Надзадача, казаў менеджар сацыяльных праектаў Wargaming Міхаіл Клябанаў, была ў тым, каб «данесці да людзей, што ў Беларусі ёсць крэатыўныя кампаніі, якія супрацоўнічаюць. І тым самым заахвоціць гасцей прылятаць да нас». Эх.

Пасля 24.02 Wargaming абвясціла аб закрыцці студыі ў Мінску і сыходзе з Беларусі і Расіі.

Пакуль танкалёт. Стоп-кадр з відэароліка.
Макей говорит про безвиз, Михалок читает стихи. Wargaming и «Белавиа» сняли видеоролик об истории танколёта
По теме
Макей говорит про безвиз, Михалок читает стихи. Wargaming и «Белавиа» сняли видеоролик об истории танколёта

Читать на dev.by