Salesforce: большасць юзераў карыстаецца ChatGPT для забавы
ChatGPT пры правільным выкарыстанні можа дапамагчы атрымаць працу і павысіць яе эфектыўнасць, але большасць не ўспрымае чатбота сур’ёзна. Пра гэта кажуць вынікі нядаўняга даследавання Salesforce.
Кампанія апытала больш як 4 тысячы рэспандэнтаў з ЗША, Вялікабрытаніі, Аўстраліі і Індыі розных узростаў — ад зумераў да бумераў — наконт таго, як яны выкарыстоўваюць генератыўныя АІ-інструменты, такія як ChatGPT, генератар малюнкаў DALL-E і любыя іншыя мадэлі, здольныя спараджаць гук, відэа або код.
Многія выкарыстоўваюць генератыўны АІ ў працоўных мэтах. Але самым распаўсюджаным адказам стаў «для забавы» — яго выбралі 38% апытаных. Напрыклад, людзі выкарыстоўваюць генератыўныя АІ-інструменты для планавання падарожжаў, апгрэйду профіляў у дэйтынг-праграмах і складання планаў трэніровак. Яшчэ 17% сказалі, што выкарыстоўваюць такі АІ для пошуку працы.
Часткова забаўляльны фокус можа быць звязаны з тым, што чатбот выйшаў менш як год таму, і людзі пакуль не раскрылі ўсяго ягонага патэнцыялу для прымянення ў працы.
Пры гэтым карыстальнікі гатовыя выкарыстоўваць генератыўны АІ у працоўных мэтах. 75% усіх апытаных не супраць аўтаматызаваць з дапамогай тэхналогіі працоўныя задачы і пісаць працоўныя паведамленні. 65% хацелі б выкарыстоўваць АІ для складання рэзюмэ нарад.
Пры гэтым 91% кампаній, апытаных сайтам ResumeBuilder, жадае наймаць супрацоўнікаў з навыкамі працы з ChatGPT. Такіх супрацоўнікаў шукаюць кампаніі не толькі ў ІТ, але таксама ў маркетынгу і ахове здароўя.
Читать на dev.by