Salesforce скарачае 700 чалавек

Salesforce звальняе каля 700 чалавек, расказалі дасведчаныя крыніцы Wall Street Journal. Гэта прыкладна 1% глабальнага штату амерыканскага тэхнагіганта.

3 каментарыя

Гэта не першыя масавыя звальненні ў Salesforce. Летась кампанія разам зрэзала колькасць сваіх супрацоўнікаў на 10% — тады працу страціла прыкладна 7 тысяч чалавек. Акрамя таго, кампанія паменшыла бюджэт на плюшкі для супрацоўнікаў і камандзіроўкі.

Між тым цяпер, паводле даных WSJ, у Salesforce адкрыта каля тысячы вакансій. Суразмоўцы выдання кажуць, што свежыя скарачэнні маюць дапамагчы кампаніі лепш прыярытызаваць выдаткі.

Паводле даных трэкера layoffs.fyi, ад пачатку 2024 года больш за 120 ІТ-кампаній скарацілі звыш 30 тысяч супрацоўнікаў. У мінулым месяцы буйнымі звальненнямі адзначыліся GoogleAmazonPayPalMicrosoftBosch і многія іншыя. Пры гэтым за студзень 2023 года «пад нож» трапіла 90 тысяч супрацоўнікаў айцішных кампаній.

Гендиректор Google сказал сотрудникам готовиться к новым сокращениям в этом году
По теме
Гендиректор Google сказал сотрудникам готовиться к новым сокращениям в этом году
Amazon ещё не всё: увольняет в Amazon Pay, Audible, маркетинге
По теме
Amazon ещё не всё: увольняет в Amazon Pay, Audible, маркетинге

Читать на dev.by