Salesforce скарачае 10% штату, закрывае некаторыя офісы
Salesforce абвясціла, што ў мэтах мінімізацыі выдаткаў звольніць каля 10% супрацоўнікаў. Вялікая частка звальненняў пройдзе найбліжэйшымі тыднямі. Акрамя таго, кампанія закрые шэраг офісаў.
У лісце да падначаленых сугендырэктар Salesforce Марк Беніёф адзначыў, што ў сённяшніх няпростых умовах кліенты кампаніі больш узважана падыходзяць да набыцця яе паслуг. Таму вырашылі пайсці на скарачэнні.
Ён дадаў, што падчас пандэміі даходы Salesforce імкліва раслі і было нанята больш людзей, чым трэба. У выніку тэхнагігант апынуўся ў складаным фінансавым становішчы. Беніёф узяў на сябе адказнасць за тое, што адбываецца.
З супрацоўнікамі, якіх закране звальненне, паабяцалі звязацца па электроннай пошце. Супрацоўнікі ў ЗША атрымаюць выходную дапамогу памерам каля 5 акладаў, медстрахоўку і рэсурсы для пошуку новай працы.
Таксама Salesforce закрые і скароціць плошчы офісаў у некаторых краінах. Усе гэтыя меры закліканыя знізіць аперацыйныя выдаткі кампаніі і дапамагчы ёй расці і быць прыбытковай.
На перавод супрацоўнікаў, выплаты дапамог і розных бонусаў плануецца выдаткаваць $1-1,4 млрд, яшчэ $450-650 млн — на выплаты, звязаныя з закрыццём офісаў.
Станам на 31 студзеня года штат Salesforce налічваў больш за 73,5 тысяч чалавек. 55% супрацоўнікаў знаходзіліся ў ЗША.
Читать на dev.by