Найвялікшая ў свеце ракета ад SpaceX выбухнула пасля запуску

Звышцяжкая ракета Starship стартавала ў рамках тэставага арбітальнага палёту са стартавай пляцоўкі SpaceX у Бока-Чыка на паўднёвым усходзе Тэхаса.

3 каментарыя

Пасля неаднаразовых спроб запусціць Starship сённяшні запуск ракеты скончыўся няўдачай. Праз чатыры хвіліны па старце ракета выбухнула, пераадолеўшы адзнаку ў 38 кіламетраў. У трансляцыі SpaceX інцыдэнт назвалі «некантраляваным разлучэннем».

Шматразовая ракетная сістэма складаецца з касмічнага карабля Ship 24 і носьбіта Super Heavy. Вышыня ракеты дасягае 120 метраў, што вышэй за любую іншую ракету, створаную ў свеце. Super Heavy ў два разы магутнейшая за створаную NASA для палётаў на Месяц цяжкую ракету Space Launch System (SLS).

Тэставы палёт быў непілатаваным, ракета мусіла выканаць адзін віток вакол Зямлі, а Ship 24 прывадніцца ў Ціхім акіяне. Выпрабаванні Starship праводзяцца для будучых місій на Месяц і Марс.

SpaceX прадае гарэлку ў форме карабля Starship
Па тэме
SpaceX прадае гарэлку ў форме карабля Starship
SpaceX плануе запусціць 100 місій у 2023 годзе
Па тэме
SpaceX плануе запусціць 100 місій у 2023 годзе
SpaceX выпрабавала сваю наймагутнейшую ракету, якая паляціць на Месяц
Па тэме
SpaceX выпрабавала сваю наймагутнейшую ракету, якая паляціць на Месяц

Читать на dev.by