Самазанятых абавяжуць плаціць у ФСАН. Айцішнікаў таксама? А на ППД?

Новае патрабаванне набывае моц 1 кастрычніка.

69 каментарыяў

У Беларусі прыняты закон у пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці. Сярод іншага ён уводзіць абавязковае адлічэнне пенсійных узносаў для фізічных асоб, якія ажыццяўляюць самастойную прафесійную дзейнасць (іх яшчэ называюць самазанятымі).

Памер пенсійных узносаў і парадак іх выплаты — такія ж, як у ІП. То-бок новыя плацельшчыкі абавязаныя плаціць 29% ад даходу, але не менш, чым ад сумы мінімальнага заробку (МЗП ад 1 студзеня 2024 года — 626 BYN), дэдлайн — да 1 сакавіка наступнага за справаздачным года.

За кастрычнік-снежань 2024 года атрымліваецца 554,6 BYN (626×3×29%). Каб не плаціць за непрацоўныя месяцы, трэба да 31 сакавіка па прыкладзе ІП падаць у ФСАН форму персаніфікаванага ўліку ПУ-3. 

Норма набывае моц 1 кастрычніка 2024 года.

Прачыталі арт. 11 новага закона (дакладней законапраекта: закон прыняты, але афіцыйна не апублікаваны) і тлумачэнне Мінпрацы, каб зразумець, ці закране гэта айцішнікаў.

Артыкул 11 Закона «Пра змяненне законаў у пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці»

Артыкул 11. Ад 1 кастрычніка 2024 г.:

падлягаюць абавязковаму дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню ў частцы пенсійнага страхавання:

фізічныя асобы, якія ажыццяўляюць самастойную прафесійную дзейнасць, за выключэннем такіх асоб, якія адначасова з ажыццяўленнем названай дзейнасці з’яўляюцца атрымальнікамі пенсій, а таксама ў перыяд прымянення імі падатковага выліку па падатку на прафесійны даход;

фізічныя асобы, якія ажыццяўляюць рамесную дзейнасць, дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, за выключэннем такіх асоб, якія адначасова з ажыццяўленнем названай дзейнасці з’яўляюцца атрымальнікамі пенсій;

даецца права на ўдзел у праваадносінах па дзяржаўным сацыяльным страхаванні ў частцы пенсійнага страхавання:

фізічным асобам, якія ажыццяўляюць самастойную прафесійную дзейнасць, якія адначасова з ажыццяўленнем названай дзейнасці з’яўляюцца атрымальнікамі пенсій, а таксама ў перыяд прымянення імі падатковага выліку па падатку на прафесійны даход;

фізічным асобам, што ажыццяўляюць рамесную дзейнасць, дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, якія адначасова з ажыццяўленнем названай дзейнасці з’яўляюцца атрымальнікамі пенсій.

Для фізічных асоб, якія ажыццяўляюць самастойную прафесійную дзейнасць, рамесную дзейнасць, дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, за выключэннем такіх асоб, якія з’яўляюцца плацельшчыкамі падатку на прафесійны даход, прымяняюцца аб’ект для налічэння абавязковых страхавых узносаў на пенсійнае страхаванне ў бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь, памер такіх узносаў, а таксама тэрміны іх выплаты, устаноўленыя заканадаўствам пра дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне для індывідуальных прадпрымальнікаў.

Каго абавяжуць плаціць унёскі ў ФСАН?

Фізічных асоб, якія ажыццяўляюць самастойную прафесійную дзейнасць, рамесную і дзейнасць у сферы агратурызму (ва ўсіх выпадках акрамя пенсіянераў).

Патлумачце за «ажыццяўляюць самастойную прафдзейнасць» — гэта хто, самазанятыя?

Паняцця «самазанятыя» ў заканадаўстве няма, гэтае слова ўсіх блытае. Да іх часам адносяць і тых, хто самастойна плаціць падаходны падатак па выніках года. У законе гаворка вядзецца пра «фізічных асоб, якія ажыццяўляюць самастойную прафесійную дзейнасць». Гэта дзве катэгорыі:

— тыя, хто плаціць ППД;

— тыя, хто плаціць адзіны падатак («адзіншчыкі»).

Стойце, значыць тых, хто на ППД, абавяжуць дадаткова плаціць у ФСАН?

Не. Хоць яны і залічваюцца да тых, хто ажыццяўляе самастойную прафесійную дзейнасць, ніякіх дадатковых абавязкаў у іх не ўзнікае. Бо яны і так ужо плацяць у ФСАН: 60% выплачанага ППД ідзе на пенсійнае страхаванне. У арт. 11 закона так і напісана: «За выключэннем такіх асоб, якія з’яўляюцца плацельшчыкамі падатку на прафесійны даход».

У той перыяд, пакуль чалавек карыстаецца падатковым вылікам (2000 BYN пры рэгістрацыі ў праграме ППД), пенсійнае страхаванне не абавязковае. 

Дык значыць, айцішнікі-фрылансеры пад абавязковыя ўнёскі не падпадаюць?

Ну чаму ж. Застаецца ж такая катэгорыя, як плацельшчыкі адзінага падатку. Вось тут актуальны спіс дазволеных відаў дзейнасці і стаўкі.

У іх ліку «распрацоўка вэб-сайтаў, усталёўка (наладжванне) камп’ютараў і праграмнага забеспячэння, Аднаўленне камп’ютараў пасля збою, рамонт, тэхнічнае абслугоўванне камп’ютараў і перыферыйнага абсталявання, навучанне працы на персанальным камп’ютары». Стаўка для Мінска на люты-снежань 2024 года — 637 BYN на месяц.

Вось такія распрацоўшчыкі/сісадміны/рэпетытары і падпадуць пад дзеянне закона. Па аналогіі з ІП ад 1 кастрычніка яны павінны будуць выплачваць у ФСАН мінімум 29% ад мінімальнай заработнай платы за кожны працоўны месяц. За гэта ім будзе налічвацца страхавы стаж.

Ціт рэба будзе кудысьці ісці?

Здаецца, у аддзяленне ФСАН па месцы рэгістрацыі. У Мінпрацы распісалі крокі:

1. Рэгістрацыя ў органах фонду;

2. Выплата ўзносаў у бюджэт фонду да 1 сакавіка (да 1 сакавіка 2025 года — за IV квартал 2024 года, у наступныя гады да 1 сакавіка — за ўвесь каляндарны год);

3. Пасля 1 кастрычніка 2024 года рэгістрацыя «асабістага кабінета плацельшчыка ўзносаў» на партале ФСАН (абяцаюць, што лічбавы подпіс не спатрэбіцца).

4. Да 31 сакавіка (штогод) падача формы ПУ-3 — для тых, хто працаваў няпоўны год і хоча паменшыць гадавы ўзнос.

Wanted. Шукаем айцішнікаў на адзіным падатку. Раскажыце, чым займаецеся, ці шмат зарабляеце і як на вашым бюджэце адаб’юцца ўнёскі ў ФСАН. Пішыце ў наш бот, гэта ананімна.

Уехавшим беларусам предлагают добровольно платить взносы в ФСЗН ради будущей пенсии
По теме
Уехавшим беларусам предлагают добровольно платить взносы в ФСЗН ради будущей пенсии
ИП сумел отчитаться перед ФСЗН из-за границы. Инструкция
По теме
ИП сумел отчитаться перед ФСЗН из-за границы. Инструкция
Депутат предложил пересмотр ФСЗН для ИТ-«анклава». Эксперты объяснили, что будет
По теме
Депутат предложил пересмотр ФСЗН для ИТ-«анклава». Эксперты объяснили, что будет

Читать на dev.by